Кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка дапускае з даволі вялікай верагоднасцю прызнанне заходняй супольнасцю парламенцкіх выбараў у Беларусі. Такое меркаванне палітолаг выказаў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
"Лічу, што парламент, які цяпер выберуць, супольнасць заходніх краін прызнае. Урад Беларусі ішоў насустрач, рабіў усё, што мог. Сам кантэкст цяпер такі, што, на мой погляд, з боку АБСЕ будзе больш правільным прызнаць вынікі выбараў. Агульнасусветная тэндэнцыя падштурхоўвае да таго, каб нарэшце зрабіць гэта", - заявіў Сяргей Мусіенка.
Палітолаг у цэлым адзначыў, што цяперашняя выбарчая кампанія па маштабнасці набліжаецца да выбараў 1990 і 1995 гадоў. Паводле слоў аналітыка, моцна ўзрасла колькасць кандыдатаў, а агітацыйная кампанія стала больш разнастайнай. Асобна Сяргей Мусіенка спыніўся на тым, што Беларусь трапіла пад уздзеянне агульнаеўрапейскай тэндэнцыі, калі на выбары прыходзяць "фрыкі" з нетрадыцыйнымі перадвыбарнымі абяцаннямі.
Сяргей Мусіенка раскрытыкаваў прадстаўнікоў асобных партый, якія знялі свае кандыдатуры напярэдадні выбараў. Паводле яго слоў, такім чынам кандыдаты падманулі тых, хто хацеў іх падтрымаць, што можна расцаніць як непавагу.
