Сцяг Серада, 4 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 лютага 2017, 15:45
Ігар Марзалюк

Вышэйшая адукацыя не павінна быць усеагульнай

Ігар Марзалюк
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў

Вышэйшая адукацыя не павінна быць усеагульнай. Такое меркаванне выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк у размове з журналістамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку дэпутата, Беларусь у пытаннях адукацыі магла б арыентавацца на мадэль Германіі. У немцаў толькі 25 працэнтаў выпускнікоў школ паступаюць у ВНУ. Пасля базавай школы настаўнікі даюць выпускнікам рэкамендацыі, куды лепш паступаць. Абітурыенты з нізкім балам у вышэйшыя навучальныя ўстановы не ідуць. Гэтым абумоўлены і прэстыж універсітэта, і якасць адукацыі.

"Мая асабістая пазіцыя: я супраць усеагульнай вышэйшай адукацыі. Універсітэт - гэта заўсёды элітарнасць", - упэўнены Ігар Марзалюк. Паводле яго слоў, усеагульная вышэйшая адукацыя можа прывесці да прафанацыі, дыскрэдытацыі самой ідэі ўніверсітэта.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі праходзіць семінар, у якім удзельнічаюць члены Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі і Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва Міністэрства адукацыі, кіраўнікі вядучых ВНУ, а таксама ўстаноў рэспубліканскага падпарадкавання, што забяспечваюць функцыянаванне сістэмы адукацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі