Сцяг Серада, 4 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 снежня 2016, 10:19
Ігар Бузоўскі

У студатрадаўскім руху важна спалучаць вопыт і інавацыі

Ігар Бузоўскі
Намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У студатрадаўскім руху важна спалучаць вопыт і інавацыі. Такі пункт гледжання выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі, адказваючы 20 снежня на пытанні журналістаў у ходзе Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў "Маладосць. Праца. Рамантыка", на якім адбылося ўшаноўванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Працоўны семестр - 2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Ігара Бузоўскага, у студатрадаўскі рух нараўне з выкарыстаннем традыцый і вопыту старэйшых пакаленняў неабходна прыўносіць самыя сучасныя тэндэнцыі. "Задача заключаецца не проста ў стварэнні рабочых месц, а ў фарміраванні здаровай асобы, якая разумее, што такое дзяржаўныя задачы і сацыяльна карысная дзейнасць. Гэта тыя справы, у якіх можа прымаць удзел моладзь і ўносіць уклад у развіццё краіны. І такую магчымасць дзяржава прадастаўляе. Гэта ўзаемны інтарэс дзяржавы і моладзі", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

Паводле яго слоў, будатрады сапраўды вучаць шмат чаму, даюць неацэнны вопыт жыцця, магчымасць праявіць лепшыя якасці і зразумець цану заробленых грошай.

Ігар Бузоўскі таксама звярнуў увагу на тое, што сучасны студатрадаўскі рух, вядома, не звязаны з такімі цяжкасцямі, як гэта было, напрыклад, пры будаўніцтве БАМа або асваенні цаліны. На шчасце, сучасныя рэаліі не патрабуюць такіх намаганняў. Разам з тым ад моладзі патрабуецца працавітасць, крэатыўнасць, уменне выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі. І, вядома ж, працуючы ў студатрадзе, юнакі і дзяўчаты павінны адчуваць каласальную адказнасць, паколькі ад іх патрабуецца высакаякасная работа і арганізаванасць, сказаў Ігар Бузоўскі.

Ён выказаў упэўненасць, што ў перспектыве студатрадаўскі рух будзе актыўна развівацца, уносячы дастойны ўклад у развіццё і працвітанне Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі