Сцяг Пятніца, 6 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
13 верасня 2016, 15:58
Міхаіл Мясніковіч

У Беларусі неабходна лібералізацыя эканамічных адносін

Міхаіл Мясніковіч
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

У Беларусі неабходна ўдасканальваць заканадаўства па лібералізацыі эканамічных адносін. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч 13 верасня на пасяджэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна вырашаць пытанні, звязаныя з лібералізацыяй эканамічных адносін, - заявіў Міхаіл Мясніковіч. - Вельмі шмат розных абмежаванняў, з якімі сутыкаюцца прадпрыемствы ў сваёй дзейнасці. Звычайна наракаюць на засілле кантралёраў (гэта, безумоўна, так). Але не менш важна аблягчыць умовы адкрыцця і работы прадпрыемстваў. Сёння ў нас сотні арганізацый - так званых рэгулятараў, якія выдаюць узгадненні, дазволы і г.д. На нашу думку, гэта ў большай ступені негатыўна ўплывае на дзейнасць суб'ектаў гаспадарання, чым нават кантрольны апарат".

Размова ідзе не толькі аб індывідуальных прадпрымальніках, дробных і сярэдніх прадпрыемствах, але і аб сучасных буйных кампаніях, дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі