Стварэнне мемарыяла ў Курапатах можа стаць агульнанацыянальнай справай. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў.
Урочышча Курапаты павінна стаць месцам нацыянальнай памяці беларусаў, і не толькі іх, упэўнены Уладзімір Пракапцоў. Ён лічыць, што прыняць удзел у стварэнні мемарыяла можа любы грамадзянін, трэба аб'явіць конкурс на стварэнне памятнага знака, а таксама збор сродкаў на яго ўзвядзенне.
"Курапаты - сімвал трагічных падзей у Беларусі, але і сімвал аб'яднання. На месца памяці будуць прыходзіць людзі розных пакаленняў, веравызнання, розных нацыянальнасцей", - сказаў Уладзімір Пракапцоў.
Важна помніць гэту трагедыю XX стагоддзя, гісторыю, ад якой нельга адмахнуцца. На думку гендырэктара, гэта тэма асабліва важна для моладзі, для выхавання.
У Беларусі з удзелам вучоных, грамадскіх дзеячаў абмяркоўваецца статус Курапат, значэнне гэтага месца ў грамадскім жыцці, урокі, якія трэба атрымаць з трагічнага мінулага. Разглядаецца магчымасць стварэння ва ўрочышчы нацыянальнага мемарыяла памяці і смутку.
