Сцяг Пятніца, 6 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 жніўня 2016, 15:30
Вадзім Баравік

СМІ павінны несці адказнасць за публікацыю сацапытанняў неакрэдытаваных структур

Вадзім Баравік
Старшыня наглядальнага савета Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый, аналітык

Сродкі масавай інфармацыі павінны несці адказнасць за публікацыю сацапытанняў неакрэдытаваных у Беларусі сацыялагічных структур. Такое меркаванне выказаў 3 жніўня старшыня наглядальнага савета Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый, аналітык Вадзім Баравік у час анлайн-канферэнцыі "Адкрыты дыялог "Моладзь і выбары: формула адказнасці" на сайце БЕЛТА.

"Я лічу, што сродкі масавай інфармацыі павінны несці адказнасць у тым выпадку, калі публікуюць сацыялагічныя даследаванні структур, якія не прайшлі акрэдытацыю ў камісіі, створанай пры Савеце Міністраў і дзеючай на базе Акадэміі навук, - заявіў эксперт. - Няма акрэдытацыі - не павінны публікаваць",

Паводле яго слоў, структуры, што фінансуюцца звонку, не павінны ўдзельнічаць у палітычным працэсе. "У нас гэта прадугледжвае заканадаўства. Калі структура фінансуецца кім-небудзь, яна заўсёды будзе выконваць заказ. Ніхто нікому проста так грошы не дае. І калі гэта фінансуецца замежнымі грамадскімі арганізацыямі, вы павінны разумець, што гэта звычайныя структуры, якія курыруюцца спецслужбамі. Сёння ён у валюце атрымаў, заўтра любую інфармацыю выдасць. Дзе аб'ектыўнасць?" - сказаў ён.

У сваю чаргу палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі дадаў, што асобныя сацыялагічныя структуры сцвярджаюць, што ім забараняюць легальна працаваць у Беларусі. "На самай справе, яны самастойна ўхіляюцца ад таго, каб працаваць легальна, таму што не могуць выканаць патрабаванні заканадаўства, - адзначыў ён. - А яны даволі простыя. Для атрымання акрэдытацыі ў камісіі пры Савеце Міністраў неабходна: а) абазначыць крыніцы фінансавання і даследаванні, каб людзі ведалі, у інтарэсах каго яны адказваюць на пастаўленае пытанне і ў інтарэсах якіх структур яны прадастаўляюць інфармацыю; б) неабходна мець у сваім штаце прафесійных сацыёлагаў з адпаведнай адукацыяй і, па магчымасці, з навуковымі ступенямі".

"Калі па другім крытэрыі хоць нейкіх сацыёлагаў у штаце гэтых структур можна знайсці, то па першым крытэрыі, зразумела, для іх выдача інфармацыі аб сапраўдных заказчыках, а гэта часцей за ўсё замежныя фонды, звязаныя непасрэдна з урадамі, а часам са спецыяльнымі службамі замежных дзяржаў, смерці падобна. Гэта адкрывае ўсю сістэму", - дадаў Аляксандр Шпакоўскі.

Паводле яго слоў, часцей за ўсё даследаванні такіх структур публікуюцца напярэдадні важных палітычных кампаній або значных міжнародных падзей. "Напрыклад, збіраецца Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы з удзелам прэзідэнтаў або старшынь урадаў, з'яўляецца інфармацыя, што ў беларусаў упаў давер да расійскага кіраўніцтва на 20-30 працэнтаў. Дзе гэта апытальная сетка? Хто бачыў гэтых сацыёлагаў? Хто адказваў на пытанні? Ніхто не ведае", - рэзюмаваў эксперт.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі