Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 сакавіка 2016, 10:42
Анатоль Ліс

Прамыя лініі даюць магчымасць людзям вырашаць жыццёвыя праблемы

Анатоль Ліс
Старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Член Савета Рэспублікі

Практыка правядзення штотыднёвых прамых тэлефонных ліній даказала сваю эфектыўнасць. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік рэгіёна перш за ўсё адзначыў даступнасць і зручнасць такой формы стасункаў прадстаўнікоў улады з насельніцтвам. "Людзям зручна. Яны могуць, не выходзячы з дома, вырашаць свае жыццёвыя праблемы. Важна, што за кароткі прамежак часу мы разам са службамі, якія заўсёды тут прысутнічаюць, можам хутка адрэагаваць на пастаўленыя пытанні. Акрамя таго, прасочваецца зваротная сувязь. Мы бачым, чым жывуць нашы рэгіёны, настрой людзей, што іх больш за ўсё хвалюе. Гэта таксама вельмі важна. Гэта ўзаемная карысць: чалавек можа задаць сваё пытанне, а мы разумеем, на што больш за ўсё неабходна звярнуць увагу", - сказаў Анатоль Ліс.

У 2015 годзе кіраўніцтва аблвыканкама правяло 48 прамых тэлефонных ліній, на якія паступіла 1258 зваротаў. У гар- і райвыканкамах праведзена 914 ліній і прынята больш як 3800 зваротаў. Калі колькасць зваротаў у аблвыканкам застаецца на адным узроўні, то ў гар- і райвыканкамах за гэты перыяд адбылося змяншэнне колькасці зваротаў на 27,2 працэнта. "Гэта сведчыць аб тым, што частка пытанняў, з якімі звярталіся людзі, вырашана на месцах", - падкрэсліў губернатар.

19 сакавіка кіраўнік вобласці адказаў на 32 званкі. Усе звароты ўзяты на кантроль. Падводзячы вынікі прамой лініі, Анатоль Ліс папрасіў кіраўнікоў камітэтаў і ўпраўленняў не зацягваць з вырашэннем узнятых праблем. "Ёсць пытанні, якія патрабуюць вырашэння, таму вы не адкладайце іх на доўгі час. Гандлёвае абслугоўванне, рамонт дарог і жылля, асвятленне вуліц і дваровых тэрыторый - гэта ўсё пытанні, якія мы абавязаны і можам вырашаць. Калі ёсць неабгрунтаваныя звароты, тады трэба людзям аргументаваць, растлумачыць. Але ўсё, што абяцаем, трэба рабіць", - рэзюмаваў Анатоль Ліс.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі