Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
23 сакавіка 2016, 16:11
Міхаіл Орда

Павышэнне пенсійнага ўзросту трэба кампенсаваць механізмамі абароны на рынку працы

Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Павышэнне пенсійнага ўзросту павінна праходзіць паэтапна і кампенсавацца рэальнымі механізмамі абароны на рынку працы самых слабаабароненых катэгорый - моладзі і людзей перадпенсійнага ўзросту, заявіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Міхаіл Орда на круглым стале па пытаннях пенсійнай рэформы, паведамляе БЕЛТА.

"Указ нумар 78 обавязвае штогод ствараць 50 тыс. рабочых месц. У сувязі з гэтым трэба больш шырока развіваць сферу паслуг, ствараць высокатэхналагічныя, канкурэнтаздольныя прадпрыемствы, дзе знайшла б сваё прымяненне моладзь, - адзначыў Міхаіл Орда. - У сітуацыі павышэння пенсійнага ўзросту менавіта яна можа пацярпець больш за ўсё, паколькі наймальнік заўсёды аддасць перавагу вопытнаму работніку. У выніку атрымаем старэнне працоўных калектываў, цяжкасці з укараненнем новых тэхналогій".

Як адзначылі ў ФПБ, беларускае заканадаўства прадугледжвае гарантыі для асоб перадпенсійнага ўзросту, зарэгістраваных беспрацоўнымі, пры немагчымасці іх працаўладкавання. У тым ліку яны могуць датэрмінова выйсці на пенсію па ўзросце. Гэта можна зрабіць за два гады да дасягнення ўстаноўленага пенсійнага ўзросту, калі чалавек звольнены ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі. На год раней можна пайсці на пенсію ў тым выпадку, калі ў жанчыны ёсць стаж работы 33 гады, а ў мужчыны - 38.

Таксама ўказ нумар 180 ад 12 красавіка 2000 года прадпісвае, што пры заключэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі, якім да пенсіі засталося два гады і менш, а таксама пры прадаўжэнні кантрактаў з імі тэрмін дзеяння кантракта вызначаць не менш чым да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту і атрымання работнікам права на пенсію па ўзросце. Генеральнае пагадненне паміж урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб'яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016-2018 гады прадугледжвае яшчэ больш ільготную норму: уключаць у калектыўныя дагаворы палажэнне аб распаўсюджанні такой гарантыі пры кантрактнай форме найму на тых, каму да пенсіі засталося тры гады і менш. Генеральнае пагадненне прадугледжвае, што ў калектыўных дагаворах неабходна замацоўваць для такіх асоб пераважнае права на пакіданне на рабоце пры скарачэнні колькасці або штату работнікаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі