Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 верасня 2015, 11:05

Павел Якубовіч: Выбаршчыкі ў Беларусі адмаўляюцца ад тытульнай апазіцыі

Тытульная апазіцыя ў Беларусі сваім стаўленнем да Таццяны Караткевіч, якая ў якасці кандыдата ў прэзідэнты прадаўжае ўдзел у перадвыбарнай гонцы, паказала няўменне прайграваць. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 20 верасня ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.


"На нашым палітычным полі за доўгія гады была прадастаўлена ўнікальная магчымасць грамадскай думцы - наглядальнікам і ўдзельнікам - правесці нейкі плебісцыт. Гэта значыць, скажам так, атрымаць экспертызу выбаршчыкаў на прадмет сімпатый, рэйтынгаў і ўсяго таго, што характарызуе давер грамадскай думкі да нашай палітычнай эліты, - адзначыў Павел Якубовіч. - Што атрымалася ў выніку: нашы статусныя апазіцыянеры, Лябедзька, Калякін і некаторыя іншыя, якія адважыліся (гэта вельмі добры крок) на тое, каб даведацца пра сапраўдную карціну, уключыліся ў збор подпісаў для таго, каб прадоўжыць удзел у прэзідэнцкім марафоне. Гэтыя палітыкі не набралі неабходнай колькасці галасоў і датэрмінова сышлі з дыстанцыі".


Паводле слоў галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня", гэта сведчыць аб многім. "І аб тым, што ўсё гэта мерапрыемства (выбарчая кампанія. - Заўвага БЕЛТА) вельмі транспарэнтна. А па-другое, прасочваецца тэндэнцыя: выбаршчык адмаўляецца ад тытульнай апазіцыі", - заўважыў ён.


"Такім чынам, склалася ў нечым унікальная сітуацыя. Але ніякіх тут ні з аднаго боку не прымянялася нейкіх штучных паліталагічых прыёмаў. Ніякага адміністрацыйнага рэсурсу не было. І карціна цалкам зразумелая. Адзінае, што непрыемна, сама апазіцыя не згадзілася  з тым, што ўсе вядомыя асобы ў пройгрышы, а малавядомая Таццяна Караткевіч прыняла такі паспяховы старт і з'яўляецца адным з афіцыйных прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы", - сказаў Павел Якубовіч.


"Тая колькасць стрэл, адпраўленых часам, якія пасыпаліся ў Караткевіч, не могуць не выклікаць прыкрасці. Таму што, у рэшце рэшт, прайграваць трэба ўмець", - дадаў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі