Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Бруселі сёння адбудзецца жараб'ёўка групавой стадыі пятага сезона Лігі нацый, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Футбалісты зборнай Беларусі, як і ў мінулым сезоне, выступяць у трэцім па рангу дывізіёна - лізе С. Пры жараб'ёўцы каманда Віктара Ганчарэнкі трапіла ў трэці кошык разам з футбалістамі Эстоніі, Кіпра і Фарэрскіх астравоў. На групавым этапе сапернікамі гэтых зборных будуць прадстаўнікі трох іншых груп: 1 - Ісландыя, Албанія, Чарнагорыя, Казахстан; 2 - Фінляндыя, Славакія, Балгарыя, Арменія; 4 - Латвія або Гібралтар, Люксембург або Мальта, Малдова, Сан-Марына. Па выніках жараб'ёўкі каманды падзеляцца на чатыры квартэты і з 24 верасня па 17 лютага правядуць у іх двухкругавыя турніры, пераможцы груп выйдуць у лігу В.
За галоўны прыз паспаборнічаюць каманды лігі А, якія таксама правядуць матчы ў чатырох групах, пасля чаго па дзве лепшыя зборныя выйдуць у чвэрцьфінал. Вырашальны этап пройдзе 9-13 чэрвеня 2027 года. У фінале папярэдняга сезона зборная Партугаліі перамагла каманду іспанцаў, заваяваўшы другі тытул, партугальцы таксама былі пераможцамі першага сезона Лігі нацый. У другім сезоне першынствавала каманда Францыі, а ў трэцім лепшымі сталі футбалісты Іспаніі.-0-