Андрэй Славінскі
Любоў да джаза ў Андрэя Славінскага зарадзілася яшчэ ў дзяцінстве: у музычнай школе ён асвойваў азы класічнай і духавой музыкі і паралельна самастойна вывучаў элементы ігры на барабанах. Гэтыя веды і навыкі яму спатрэбіліся, калі сярод сталічных музычных школ быў аб'яўлены набор у першы дзіцячы джазавы аркестр. У выніку ён аказаўся адзіным сярод канкурсантаў, каму ўдалося сыграць. І быў прыняты. Сёння наш герой перадае назапашаны вопыт ігры на ўдарных будучым музыкантам, а таксама актыўна папулярызуе любімы напрамак і прадзюсіруе незвычайныя канцэрты.
У пачатку 80-х у СССР было ўсяго тры дзіцячыя джазавыя аркестры, якія сустракаліся на розных фестывалях. Дзякуючы гэтаму Андрэй Славінскі пазнаёміўся з лепшымі прадстаўнікамі савецкага джаза. Лёсавызначальным для субяседніка стаў фестываль "Залатая восень" у Віцебску, дзе юнака за ўдарнай устаноўкай заўважыў кіраўнік аднаго з вядучых джазавых аркестраў СССР Кім Назарэтаў.
- У 15 гадоў атрымаў запрашэнне паступіць у Растоўскую кансерваторыю імя С.В. Рахманінава. На той момант там працавалі вядучыя джазавыя выкладчыкі, якія праходзілі стажыроўку ў Канадзе і валодалі лепшай методыкай выкладання па частцы ігры на ўдарных, - адзначае Андрэй Анатольевіч і сцвярджае, што менавіта растоўская школа заклала той фундамент, які ў далейшым дазволіў рэалізаваць яго творчы патэнцыял.

Яшчэ ў гады студэнцтва наш субяседнік стаў барабаншчыкам у джазавым аркестры Кіма Назарэтава. А ў 1995 годзе, знаходзячыся на гастролях у Сочы, пазнаёміўся з удзельнікамі аркестра Каўнта Бейсі - аднаго з вядучых замежных калектываў, якія паўплывалі на многіх музыкантаў ва ўсім свеце.

Пасля заканчэння Растоўскай кансерваторыі джазмен атрымаў запрашэнне ў Нацыянальны акадэмічны аркестр ад беларускага маэстра Міхаіла Фінберга.
Атрыманы вопыт, канцэртнае жыццё і гастролі падштурхнулі нашага героя да думкі аб стварэнні ўласнага праекта. З аркестра вырашыў пайсці. Музыкант спачатку займаўся прадзюсіраваннем джазавых праграм, дзе збіраў лепшых сталічных выканаўцаў. Затым з'явіліся праекты "Імправізацыя", "Кіно і джаз", "Джаз для дзяцей". У час двух апошніх гасцям расказваюць, што такія напрамкі мастацтва, як кіно і джаз, зарадзіліся практычна ў адзін час.

Андрэй Славінскі таксама выкладае ў класе ўдарных інструментаў у Дзіцячай музычнай школе мастацтваў нумар 14 г.Мінска, у якой некалі вучыўся сам. У сваёй методыцы субяседнік выкарыстоўвае "джазавы прынцып", які дае магчымасць падстроіцца пад любы характар і тэмперамент дзіцяці, падабраць той стыль, які дапаможа раскрыцца творчаму патэнцыялу навучэнца. Менавіта так джазавая музыка знаходзіць свайго слухача.

Андрэй Славінскі - герой нашага праекта "Беларусы ў кадры". Пагаварылі з барабаншчыкам аб кар'еры і глыбока асабістых праектах, якія займаюць асаблівае месца ў яго сэрцы. Даведаліся ў яго пра будучыя планы, якія мае намер рэалізаваць на вялікай сцэне, каб пра беларускі джаз даведаліся на постсавецкай прасторы, у Еўропе, Амерыцы.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Фота Мікалая Пятрова