Фота з архіва
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку паступіла запрашэнне на першую сустрэчу лідараў у рамках Савета міру. Аб гэтым БЕЛТА заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
"Так, запрашэнне на першую сустрэчу лідараў у рамках Савета міру Прэзідэнту Беларусі паступіла. На жаль, мы яго атрымалі позна, рабочы графік Прэзідэнта на гэты перыяд ужо быў спланаваны. Так, мы з задавальненнем наведалі б Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць пытанні, якія немагчыма адкласці, - заявіла прэс-сакратар. - Акрамя таго, мы бяром пад увагу і магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць з-за незаконных санкцый, у першую чаргу Еўрасаюза - з улікам закрыцця паветранай прасторы над ЕС".
"У сувязі з гэтым і нягледзячы на наша жаданне, Прэзідэнт у гэтым мерапрыемстве прыняць удзел не зможа. Разам з тым падкрэслю: мы поўнасцю падзяляем нацэленасць Прэзідэнта ЗША і Савета міру на вырашэнне ўсіх сусветных канфліктаў мірным шляхам", - сказала Наталля Эйсмант.
Яна паведаміла, што ў Вашынгтоне прадстаўляць краіну будзе міністр замежных спраў, які поўнасцю паглыблены ў тэматыку ўдзелу Рэспублікі Беларусь у Савеце міру і іншыя пытанні рэгіянальнай абстаноўкі і двухбаковых беларуска-амерыканскіх адносін.
"Амерыканскі бок праінфармаваны ўжо аб гэтым рашэнні", - дадала прэс-сакратар.
Як паведамлялася, ЗША плануюць правесці сустрэчу Савета міру ў Вашынгтоне 19 лютага.-0-