Аляксей Кажухоўскі
Навіны сюжэта
"Праект "Беларусы ў кадры" на YouTube-канале БЕЛТА"
Гісторыя жыхара аграгарадка Хацежына Мінскага раёна Аляксея Кажухоўскага - натхняльны доказ таго, што сапраўднае прызванне можна набыць у любым узросце, а крутая змена прафесіі можа стаць вялікім дасягненнем. Даведаліся ў нашага героя праекта "Беларусы ў кадры", навошта хадзіць у лазню, каго і як яна лечыць і ў чым сакрэт карыснай пары.
Тэмпература поспеху
Калі Аляксей зразумеў, што грошы перасталі быць для яго галоўным стымулам у справе, вырашыў пакінуць паліграфічны бізнес, якому прысвяціў два дзесяцігоддзі. Яго прываблівала стваральная праца, а не проста заработак. Шлях нашага героя ў прафесійнае паранне пачаўся ў 2021-м, хоць думка аб гэтым зарадзілася значна раней - пасля таго, як сябар аднойчы адкрыў для яго "магію веніка". Але ўсвядомленае жаданне ператварыць гэта ў справу жыцця выспела толькі праз гады. І ён засяродзіўся на рускай лазні, выключыўшы для сябе іншыя фарматы, такія як хамам або фінская саўна.
- Ключавы прынцып маёй работы - камфортная тэмпература, не большая за 65 градусаў, якую лёгка пераносіць цела, - дзеліцца нюансамі парання Аляксей Кажухоўскі. - У лазневай справе ёсць залатое правіла - "закон 120". Гэта гарманічны баланс тэмпературы і вільготнасці: іх сума павінна складаць 120. Калі на тэрмометры 60°C, то вільготнасць павінна быць 60 працэнтаў. Чым вышэйшы адзін паказчык, тым ніжэйшы другі - толькі так знаходжанне ў парыльні становіцца па-сапраўднаму камфортным, таму што ўсё вырашае шчыльнасць і цеплаправоднасць паветра. Я сам не раз праводзіў замеры пірометрам і пераканаўся: нават калі ў памяшканні 70°C, тэмпература паверхні цела не паднімаецца вышэй за 42°C. Арганізм - гэта мудрая сістэма самарэгуляцыі. Але нельга падвяргаць яго стрэсу высокіх тэмператур. Мяжа 60 градусаў прадыктавана самой прыродай. У дыяпазоне 40-60°C актывізуюцца потавыя залозы - цела ачышчаецца, выводзячы таксіны. Але калі перасягнуць гэты парог, рэжым ачышчэння змяняецца рэжымам выжывання. Замест поту пачынае выдзяляцца міжклетачная вадкасць: арганізм экстранна спрабуе астудзіць сябе, каб не дапусціць перагрэву. Стаградусная гарачыня - гэта не пра здароўе, а пра агрэсію. У такім рэжыме цела не ачышчаецца, яно ратуецца. Эйфарыя на выхадзе з распаленай парыльні - гэта радасць таго, хто выжыў, а не вынік глыбокага адпачынку. Памятайце: у правільнай лазні мы насычаемся сілай, а не змагаемся за жыццё.

Аляксей адмовіўся ад прывычных шматузроўневых прыступак - спадчыны грамадскіх лазняў, дзе трэба было размясціць як мага больш людзей. У яго толькі адзін палок: нізкі, але вельмі шырокі і зручны, створаны для індывідуальнага камфорту. А венік ён лічыць не інструментам для ўдару, а сродкам для стварэння рытмаў і адчуванняў. У асноўным пара-майстар выкарыстоўвае венікі бярозавыя ці з канадскага дуба.
Новае прачытанне лазні
У хацежынскай лазні дзейнічаюць строгія, але важныя правілы. Галоўнае з іх - поўная адмова ад алкаголю. Гэта пытанне не толькі парнай філасофіі, але і бяспекі.

- Мне часта даводзіцца пераконваць гасцей даверыцца чыстай свядомасці, і амаль заўсёды мы знаходзім узаемаразуменне. Кожны сеанс пачынаецца з дыялогу. Я ўважліва вывучаю стан чалавека, даведваюся аб проціпаказаннях і самаадчуванні. Аднак дыяпазон 40-60 градусаў лічу ўніверсальным ключом да здароўя, які падыходзіць практычна кожнаму. Вялікую ролю тут адыгрывае і якасная вентыляцыя - у правільнай лазні павінна дыхацца лёгка.
Асаблівую ўвагу ўдзяляю самым чуллівым гасцям. Для дзяцей лазня - гэта хутчэй гульня, і, хоць яны вельмі любяць ваду, у парыльні мы падтрымліваем максімальна беражлівы рэжым. Нават цяжарныя жанчыны могуць дазволіць сабе гэты адпачынак: пры тэмпературы 45-50 градусаў, лежачы на баку, яны атрымліваюць мяккае расслабленне без рызыкі для арганізма.
Аляксей - сапраўдны прыхільнік "мяккага парання". У яго парыльні госць можа правесці да чатырох гадзін, успрымаючы гэты час як паўнацэнны міні-рэтрыт. Калі на душы цяжка або адольвае ментальная стомленасць, усвядомлены паход у такую парыльню становіцца найлепшым лякарствам. Больш за ўсё нашага героя натхняюць… скептыкі: дзякуючы ім разумее, што ён на сваім месцы. Гэта здараецца, калі чалавек, які раней не любіў лазню, выходзіць з яе з радаснымі вачамі і абноўленым.

Сваю мэту Аляксей Кажухоўскі бачыць у тым, каб дапамагчы кожнаму госцю адпусціць мітусню, выключыць шум вялікага горада і набыць унутраную цішыню. Характэрна, што гэты спакой перадаецца і самому майстру: лазня лечыць і таго, хто на паліцы, і таго, хто з венікам, нават выпрабаванні становяцца імпульсам да развіцця.
Кожны сеанс - гэта ўнікальны дыялог са станам госця. Каб абстрагавацца ад штодзённасці, Аляксей выкарыстоўвае цэлую палітру інструментаў. Ён задзейнічае гукатэрапію (рэзананс непальскіх спяваючых чаш, званочкаў і касмічныя вібрацыі ханга), ароматэрапію (адпачынак на вышках сярод пахаў лугавой травы і гаючых настояў) і шырока прымяняе аўтарскія рашэнні. Акрамя іншага, наш герой сам стварае музычныя інструменты, такія як "трапічны лівень", укладваючы ў іх душу.

У лазню прыходзяць з грузам клопатаў, а выходзяць абноўленымі, нібы нанава народжанымі. Для Аляксея гэта не толькі бізнес, а яшчэ творчасць. Ён упэўнены: толькі шчыры, некамерцыйны падыход і работа з душой дазваляюць лазні стаць самым хуткім і глыбокім спосабам адраджэння ментальнага здароўя чалавека.
Прастора лазні ў Хацежыне створана для татальнага аднаўлення рэсурсу і глыбокага паглыблення ў цішыню. Тут сама атмасфера шэпча аб расслабленні: пасля парання можна наведаць кантрасныя купелі пад адкрытым небам. Асаблівая гордасць гаспадара - прасторны тэрмальны басейн (плюс 32-35 градусаў), ідэальны для аквахілінгу. Уявіце: вы цешыцеся ў цёплай вадзе, даверыўшы сваё цела рукам майстра. Ва ўмовах адсутнасці гравітацыі, праз мяккую аквагімнастыку і стрэтчынг, знікае напружанне, раствараецца боль у спіне і растае стрэс.

- Адпачынак не павінен быць гадавым чаканнем водпуску, - упэўнены герой нашага праекта. - Лазня раз у тыдзень - гэта неабходная цялесная тэрапія. Калі ў цяпле расслабляюцца мышцы, следам адыходзяць і неадчэпныя думкі. Настае блаславёная цішыня, а за ёй - спакой і яснасць, якія даюць сілы рухацца далей.
Таленавітыя самавучкі і дыпламаваныя спецыялісты
Аляксей з захапленнем адзначае: у нашай краіне закладзены фундамент новай лазневай культуры, а майстэрства пары нарэшце набыло афіцыйны статус. З 2022 года прафесія "лазеншчык 4-га разраду" замацавана юрыдычна, а мінулы год стаў гістарычным - першыя 17 спецыялістаў атрымалі свае дыпломы ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі. Ініцыятарам новай кваліфікацыі выступіла Асацыяцыя спа-паслуг, яна таксама распрацавала строгі прафесійны стандарт. У ім дэталёва прапісана ўсё: ад канкрэтных тэхнік парання да глыбокіх ведаў анатоміі і фізіялогіі.
Галоўным выклікам стаў пошук настаўнікаў, здольных перадаць жывое майстэрства ў акадэмічных рамках. Дзякуючы сінергіі РІПА, якое распрацавала праграму, і КУП "Гарадскія лазні", якое прадаставіла базу для трэніровак, навучанне стала рэальнасцю. Сам курс доўжыцца нядоўга, 2,5 месяца, і ўяўляе сабой сур'ёзную міждысцыплінарную падрыхтоўку. Будучыя майстры вывучаюць не толькі тэхналогіі парання і пеннага масажу, але і анатомію і фізіялогію - каб разумець водгук арганізма на гарачыню, матэрыялазнаўства - для правільнай работы з рэсурсамі, псіхалогію камунікацыі - для стварэння давернай атмасферы, а яшчэ ахову працы і эканоміку.

Але хоць прафесія лазеншчыка афіцыйна існуе, абавязковага патрабавання мець адпаведную адукацыю да прадпрымальнікаў, якія займаюцца лазневым бізнесам, пакуль няма. У выніку пераважная большасць майстроў - гэта таленавітыя самавучкі і энтузіясты. І Аляксей адзін з іх.
Каштоўным вопытам для яго стала работа ў аквапарках. Менавіта там, узаемадзейнічаючы з вялізным патокам самых розных людзей, ён адтачыў сваё майстэрства, навучыўся адчуваць характары і адаптаваць свае навыкі да розных запытаў. Гэты практычны вопыт стаў не менш значным, чым тэарэтычныя курсы.

- Сёння я працую ў статусе самазанятага, свядома перайшоўшы да гэтай формы пасля вопыту ў якасці ІП. Мая работа - гэта тонкае майстэрства касметыка, дзе спектр паслуг выходзіць далёка за рамкі прывычнага парання. Выбудоўваю свае праграмы на глыбокім узаемадзеянні з прыродай, праводзячы паўнацэнныя касметычныя і спа-працэдуры. Асаблівае месца ў маім арсенале займаюць эфірныя алеі і каштоўныя раслінныя базы. Аддаю безумоўную перавагу беларускім натуральным алеям.
Фестывальны драйв
Прафесійнаму росту Аляксея садзейнічаюць і сустрэчы з калегамі. Знакавай падзеяй стаў фестываль "Лазня Фэст" у Суздалі - маштабнае свята пары, дзе сярод вялізнай колькасці ўдзельнікаў менавіта беларусы пачулі ў свой адрас: "Вы - найлепшыя!". Калі ў Расіі сучасная лазневая спа-культура налічвае дзесяцігоддзі, то ў Беларусі яна толькі пачынае свой яркі ўздым, нараджаючы здаровую канкурэнцыю і пошук унікальных фішак.
На фестывалі наш герой прадставіў сваю гордасць - аўтарскую мабільную лазню, здольную з камфортам прыняць да 12 чалавек.
- Чарга да нас не змяншалася з самай раніцы да позняга вечара. Пара стаяла слупам, а мы працавалі на адным дыханні, - успамінае майстар. У складзе з'яднанай каманды з дзясятка беларускіх энтузіястаў ён паехаў у Суздаль не па прыбытак, а па бясцэнны вопыт і абмен энергіяй.
Дзіўна, але шчыры драйв прынёс і практычны вынік: паездка цалкам акупілася, а арсенал майстра папоўніўся новым прафесійным абсталяваннем.

У нас у Беларусі фестываль на Пцічы ў Воўкавічах стаў галоўнай лазневай падзеяй краіны, якая аб'яднала "цяпло традыцый, тэхналогіі сучаснасці і здароўе будучыні". У гэтым годзе Аляксей наведаў форум у якасці балельшчыка, каб падтрымаць супольнасць аднадумцаў, якая імкліва павялічваецца.
- Можам ганарыцца арганізацыяй мерапрыемстваў у нашай краіне. На пляцоўцы працавалі больш за 10 унікальных лазняў. Сапраўдны фурор выклікала буйнейшая ў Беларусі шатровая лазня, дзе кожную гадзіну 40 чалавек адначасова апускаліся ў магію калектыўнага аромапарання з веерамі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі дзіцячай зоне. Працавала і пляцоўка для тых, хто марыць пабудаваць сваю парыльню ці ператварыць хобі ў паспяховы праект. Сваім вопытам дзяліліся гуру індустрыі з Беларусі, Расіі і Літвы. Кульмінацыяй свята сталі чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па спа-лазні і класічным паранні. Міжнародная судзейская калегія выбрала лепшых пара-майстроў краіны, пацвердзіўшы высокі ўзровень прафесіяналізму нашых лазеншчыкаў-чараўнікоў.
Аляксей шчыра верыць у маштабнае станаўленне лазневай галіны ў Беларусі. Ён упэўнены, што цяпер мы стаім на парозе якаснага рыўка, таму што ў нас ужо ёсць усё неабходнае для поспеху: таленавітыя і захопленыя людзі, афіцыйна прызнаная прафесія, глыбокія веды традыцый і доступ да самых сучасных тэхналогій.
Ведала, што будзе незвычайна, але не настолькі
Ацаніць магію лазні па-сапраўднаму можна толькі на ўласным вопыце - і я гэта зрабіла. Пры гэтым заўважу, што лічыла сябе лазеншчыцай са стажам: экстрэмальная гарачыня у вясковай лазні ў сяброўкі была прывычным рытуалам, але візіт у хацежынскую перавярнуў мае ўяўленні пра адпачынак.
Усё пачалося з дзіўнага адчування ад вібрацый спяваючых чаш. Я бачыла падобнае ў рэкламных буклетах спа-салонаў, але не верыла ў тое, што яны могуць падарыць спакой і супакаенне. З першых гукаў зразумела, што памылялася. Праз некалькі хвілін, прайшоўшы ў парыльню, ужо чакала чагосьці незвычайнага. Лягла на рухомы палок з цёплай вадой, які мякка адгукаўся на кожны мой рух. Замест пякучага душнага паветра - камфортная тэмпература і беражлівыя патокі цяпла ад веера, якія ствараюць ідэальны баланс. Упершыню ў парыльні я адчувала, як нагам цёпла, а галава застаецца яснай, без звыклай пульсацыі ў скронях.

Калі мяне накрылі венікамі і далі падыхаць сібірскай піхтай, прыйшло адчуванне абсалютнай лёгкасці. Гэта "лясное дыханне" за некалькі хвілін выцесніла ўсю стомленасць. Фінальным акордам стаў прагрэў пад ручніком: у кокане з цёплага паветра, пад музыку і гукі званочкаў я нарэшце пачула тую самую цішыню.
Вярталася ў Мінск з важным адкрыццём: унутраны спакой бясцэнны. Трэба ўмець пакідаць мітусню за парогам, дорачы свайму целу і розуму сапраўдны, глыбокі адпачынак.
Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Вольга ПРАЛЮК,
фота Кірыла ПАСМУРЦАВА і з адкрытых інтэрнэт-крыніц,
газета "7 дней".-0-