12 лютага, Валожынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Раптоўная праверка ва Узброеных Сілах, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, прадаўжаецца. Байцы 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады адпрацавалі дзеянні на вузле супраціўлення ў Валожынскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перад заняццем вузла супраціўлення ваеннаслужачыя зрабілі шматкіламетровы марш з палігона ў Барысаўскім раёне, дзе ў падраздзялення праходзілі заняткі. "У ходзе маршу ўмоўны праціўнік з засады нападаў на нас, атакі мы адбілі. Асабовы склад праяўляе сябе стойка, умела спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Людзі зараджаны", - адзначыў камандзір мотастралковай роты Данііл Быкаў.
Супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Аляксандр Сцепанюк расказаў аб тым, што пасля прыбыцця ў раён камандзір роты арганізаваў работу па падрыхтоўцы агнявых пазіцый, стварэнні сістэмы агню, сістэмы інжынерных загарод. "У гэты час праціўнік актыўна вёў паветраную разведку. Гэта было выкрыта як сіламі роты, так і сіламі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Пасля праведзенай разведкі ў начны час умоўны праціўнік сіламі дыверсійна-разведвальных груп перайшоў да актыўных спроб знайсці слабыя месцы ў абароне, прарваць яе і захапіць ротны апорны пункт. Гэта паўтаралася на працягу ночы з розных напрамкаў. Хачу сказаць, што рота дзейнічала паспяхова, кіраванне ажыццяўлялася пастаянна і своечасова", - падкрэсліў Аляксандр Сцепанюк.
Пасля начных дзеянняў праціўнік не спыняў спроб намацаць слабыя месцы, прарваць абарону, заняць апорны пункт, але байцы роты паспяхова адбілі нападзенне. Нягледзячы на тое, што ва ўмоўнага праціўніка былі розныя віды ўзбраення, выкарыстоўваліся і беспілотныя лятальныя апараты, рота справілася ўпэўнена і не дапусціла прарыву на гэтым напрамку", - рэзюмаваў супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі.
Як паведамлялася БЕЛТА, маштабная праверка Узброеных Сіл па даручэнні кіраўніка дзяржавы пачалася яшчэ 16 студзеня. Аляксандр Лукашэнка трымае на асабістым кантролі яе ход. Выпрацавана новая сістэма, пры якой Прэзідэнт, мінаючы Міністэрства абароны і Генеральны штаб, прыводзіць у баявую гатоўнасць воінскія часці. Першачарговая мэта такой праверкі - убачыць аб'ектыўную карціну. Менавіта таму мерапрыемствы маюць раптоўны характар.-0-