Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2026, 17:23

Бузін аб удзеле Беларусі ў Савеце міру: запрашэнне звязана з асобай нашага Прэзідэнта

Мікалай Бузін. Скрыншот відэа
Мікалай Бузін. Скрыншот відэа
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запрашэнне Мінска да удзелу ў Савеце міру, які быў ініцыяваны Дональдам Трампам, звязана непасрэдна з асобай Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Такую думку ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў доктар ваенных навук, прафесар Мікалай Бузін. 

"Запрашэнне Беларусі да ўдзелу ў Савеце міру - гэта вельмі высокая ацэнка палітычных магчымасцей нашай дзяржавы. Гэта асабістая ацэнка нашага Прэзідэнта як чалавека, з якім можна размаўляць, які здольны паўплываць на працэсы ў нашым рэгіёне, які многія гады знаходзіць правільнае рашэнне надзвычай складаных задач, - сказаў Мікалай Бузін. - На мой погляд, запрашэнне Беларусі ў першую чаргу звязана з асобай Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі". 

Акрамя таго, лічыць эксперт, запрашэнне Беларусі ў Савет міру звязана з сур'ёзным палітычным багажом, які мае наш Прэзідэнт. Ён таксама адзначыў, што Беларусь становіцца ў адзін шэраг з тымі дзяржавамі, якія з'яўляюцца прызнанымі лідарамі. "На думку амерыканскага прэзідэнта, які не размаўляе са слабымі, наша краіна здольна ўплываць на працэсы, якія адбываюцца ў рэгіёне", - падкрэсліў Мікалай Бузін. 

Эксперт дадаў, што за апошнія гады стала асабліва відавочна, што так званая ізаляцыя Беларусі з'яўляецца ўяўнай: "Калі з Беларуссю размаўляюць ЗША, то звяртаць увагу на Германію або Францыю проста няма неабходнасці. Мы як роўныя размаўляем з ЗША, Расіяй, Кітаем. Я ўжо не кажу пра Індыю і яшчэ сотні дзяржаў. Мы прызнаная краіна, здольная ўплываць на многія сусветныя працэсы. Нас не толькі бачаць - за намі ўважліва глядзяць і да нас прыслухоўваюцца".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі