Сцяг Серада, 4 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 лютага 2017, 18:37
Ігар Капылоў

Папулярнасць і прэстыж беларускай мовы растуць

Ігар Капылоў
Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук

Папулярнасць і прэстыж беларускай мовы растуць. Такое меркаванне выказаў 21 лютага дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Ігар Капылоў у час круглага стала на тэму "Мова ў навуцы, адукацыі, заканадаўстве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прыемна адзначыць, што сёння беларуская мова карыстаецца папулярнасцю сярод моладзі. Сёння модна і прэстыжна выкарыстоўваць беларускую мову ў бізнесе. Пашыраецца яе выкарыстанне ў інтэрнэце, выдаецца вялікая колькасць беларускамоўнай мастацкай літаратуры, з'яўляецца ўсё больш рэкламы на беларускай мове. Акрамя таго, яе выкарыстоўвае царква", - сказаў Ігар Капылоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў некаторых сферах беларуская мова выкарыстоўваецца менш актыўна. "Гэта сферы адукацыі, навукі, заканадаўства. Мы сабраліся сёння, каб канструктыўна абмеркаваць праблемы функцыянавання беларускай мовы ў грамадстве, выпрацаваць рэкамендацыі, прапановы па пашырэнні яе выкарыстання", - дадаў дырэктар інстытута.

"Тыдзень роднай мовы" праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 20 па 26 лютага. Ён прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі 21 лютага прайшоў круглы стол з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выкладчыкаў профільных навучальных устаноў Мінска, прэсы, вядучых супрацоўнікаў і маладых вучоных НАН.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі