Сцяг Аўторак, 3 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
30 чэрвеня 2017, 12:36
Уладзімір Зіноўскі

Інавацыйнае супрацоўніцтва - гэта будучае Беларусі і Расіі

Уладзімір Зіноўскі

Інавацыйнае супрацоўніцтва - гэта будучае Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў 30 чэрвеня на пленарным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва - гэта наша будучае. Створаны сумесна інавацыйны прадукт праб'е любыя бар'еры, і ў ім інтарэс нашых дзвюх дзяржаў", - сказаў міністр. Паводле яго слоў, у саюзных праграмах неабходна ўдзяліць увагу падтрымцы інавацыйнай інфраструктуры.

Уладзімір Зіноўскі нагадаў, што ў ЕАЭС краіны падтрымалі стварэнне 12 інавацыйных тэхналагічных платформ у сферы біятэхналогій, святлодыёдаў, медыцыны і іншых перспектыўных напрамкаў. "Гэта рэальныя пляцоўкі для камерцыялізацыі вынікаў навуковых работ і даследаванняў", - падкрэсліў ён. Таксама ажыццяўляецца падрыхтоўка трох пілотных праектаў у галіне космасу, фармацэўтыкі і аграпрама. Міністр назваў супрацоўніцтва краін у галіне касмічных тэхналогій адным з найбольш перспектыўных напрамкаў.

У сваім дакладзе ён звярнуў таксама ўвагу на тое, што ў бягучым годзе павінна пачаць працаваць створаная сумесна кампанія "СаюзСтанкаІнжынірынг".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі