Дэкрэт нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" накіраваны на павышэнне дысцыпліны грамадзян. Такое меркаванне выказаў у эфіры праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ 12 сакавіка дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Барадзеня, паведамляе БЕЛТА.
Паводле яго слоў, у аснове дэкрэта не жаданне папоўніць даходы ў бюджэт, размова ідзе аб выкараненні шэрых схем, калі чалавек, афіцыйна не працуючы, мае дастатак, імкнецца абысці інтарэсы дзяржавы. Размова вядзецца аб павышэнні дысцыпліны кожнага: грамадзянін павінен разумець, што мае абавязацельствы перад дзяржавай, за заробленае ён павінен даць справаздачу. А значыць неабходна выйсці з ценю, узаконіць юрыдычна статус, сказаў Валерый Барадзеня.
Ён таксама дадаў, што філасофія дэкрэта ў тым, каб прымусіць грамадзян працаваць. Працуючыя людзі плацяць падаткі з даходаў, адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны і ўдзельнічаюць у пакрыцці дзяржрасходаў, набываючы тавары і паслугі. Другая ж частка людзей, непрацуючыя, якія заяўляюць аб удзеле фінансавання дзяржрасходаў шляхам набыцця тавараў, павінны быць гатовы да таго, што іх папросяць падаць дэкларацыю, зрабіць справаздачу, за кошт чаго яны жывуць. І размова ідзе пра слой працаздольных людзей ва ўзросце 30-40 гадоў, якія жывуць з бацькамі за іх кошт, сказаў эксперт.
