Сцяг Чацвер, 5 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 лютага 2016, 11:27
Павел Якубовіч

Беларускі народ расчараваны ў палітычных апанентах улады

Павел Якубовіч

Беларускі народ расчараваны ў палітычных апанентах улады. Такі пункт гледжання выказаў галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў" 28 лютага ў эфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Пры ўсёй павазе да палітычных апанентаў улады, да партый і індывідуальных дзеячаў, трэба сказаць, што народ у іх расчараваны. Гэтыя спадары не могуць ні галасоў набраць, ні нейкую новую ідэю вылучыць. На жаль, гэта так, хоць я асабіста прыхільнік таго, каб палітычнае поле было нармальным, каб былі ўлада, апазіцыя, партыі і гэтак далей, - падкрэсліў Павел Якубовіч. - Але сітуацыя такая: палітычны складнік партый і тых людзей, якія апаніруюць уладзе, вельмі і вельмі невысокі. І ніхто б не ведаў аб гэтым і не думаў пра іх, калі б не прэса. Прэса робіць іх, "вялікімі", яна паказвае іх, асвятляе іх дзейнасць".

У час дыскусіі старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька выказаў здзіўленне ў сувязі з тым, што асобныя палітыкі спрабуюць узнімаць шуміху на пустым месцы і выкарыстоўваць стары сімвал "Пагоня" ў якасці своеасаблівага маркера "свой-чужы".

Павел Якубовіч адзначыў, што з вялікім піетэтам ставіцца да герба "Пагоня". "Таму што гэта вельмі добры сімвал, у яго вялікая гісторыя. Па-другое, усё залежыць ад кантэксту, часу і гэтак далей. У гады акупацыі цудоўны і просты беларускі сімвал "Жыве Беларусь" ворагі ўзялі сабе на ўзбраенне. Яны ўжо згнілі, некаторыя з іх былі павешаны, іншыя ўцяклі. Дык чаму цяпер "Жыве Беларусь" павінна быць раз'ядноўваючым нас лозунгам? Гэта выдатны лозунг", - дадаў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі