Георгій Грыц
Эканамічны аналітык, кандыдат эканамічных навук
Беларусі і Расіі неабходна прыходзіць да наднацыянальных, міждзяржаўных адносін. Такое меркаванне выказаў у эфіры праграмы "Контуры" на АНТ 12 сакавіка намеснік дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Георгій Грыц, паведамляе БЕЛТА.
Паводле яго слоў, сёння сусветны трэнд - рэгіяналізацыя і кансалідуючым фарматам для дзвюх краін з'яўляецца ЕўрАзЭС. Сёння Беларусь і Расія знаходзяцца ў агульным сусветным трэндзе, разбурэнне аб'яднання не будзе зразумета ў свеце, сказаў Георгій Грыц.
Трэба прыходзіць да наднацыянальных, міждзяржаўных адносін, шукаць шляхі выхаду па спрэчных пытаннях, лічыць эксперт.
