Сцяг Пятніца, 6 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 чэрвеня 2016, 09:42
Валерый Барадзеня

Адмоўныя трэнды эканомікі трэба ператварыць у станоўчыя

Валерый Барадзеня
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Адмоўныя трэнды эканомікі трэба ператварыць у станоўчыя, заявіў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па бюджэце і фінансах кандыдат эканамічных навук Валерый Барадзеня на пашыраным пасяджэнні Рэспубліканскага савета "Белай Русі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння, я лічу, мы павінны ператварыць адмоўныя трэнды ў станоўчыя, зрабіць мінусы плюсамі, - сказаў Валерый Барадзеня. - Напрыклад, пэўны рост беспрацоўя павінен садзейнічаць якасным змяненням рынку працы, павелічэнню прадпрымальніцкай актыўнасці".

Таксама дэпутат адзначыў, што выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у няпростых эканамічных умовах. "Людзі прывыклі да росту, - дадаў ён. - Немалую колькасць гадоў эканоміка расла. Але, калі мы гаварылі аб рыначнай эканоміцы, то павінны былі быць гатовымі да таго, што гэта не толькі рост і раскрыццё ўнутраных магчымасцей, а ўсё ж такі значныя ваганні, барацьба за выжыванне кожнага канкрэтнага чалавека. Гэта работа ў канкурэнтных умовах".

"Наша эканоміка здольна да інавацый. Яна здольна здзіўляць. Яна вядома ў свеце многімі дасягненнямі. Мы - адна з нямногіх постсавецкіх краін, дзе няма грамадзянскага процістаяння, няма магчымасці маніпуляцыі свядомасцю насельніцтва на карысць невялікай колькасці людзей", - падкрэсліў Валерый Барадзеня.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі