Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
15 мая 2026, 13:55

Дзень сям'і

Дзень сям'і У Беларусі штогод 15 мая святкуецца Дзень сям'і. 

У краіне ў 2025 годзе зарэгістравана больш за 52 тыс. шлюбаў. 

Сярэдні ўзрост узяцця першага шлюбу: 
у мужчын - 29 гадоў, 
у жанчын - 26,7 года. 

Самы папулярны месяц узяцця шлюбу - жнівень, менш за ўсё шлюбаў рэгіструецца ў сакавіку. 

Кожнае чацвёртае дзіця ў краіне выхоўваецца ў шматдзетнай сям'і. 

Адкрыта 153,7 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" для шматдзетных сем'яў (на 1 мая 2026 года). 

Памер сямейнага капіталу - 35 505 рублёў*. 

Расходы на выплату дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, у 2025 годзе склалі амаль 3,7 млрд рублёў (на 8,6% больш, чым у 2024 годзе). 

Атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы больш як 5,7 тыс. маладых сем'яў, 7,5 тыс. шматдзетных сем'яў, 1,8 тыс. сем'яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання. 

Дзяржаўная сямейная палітыка ўключае шырокі комплекс мер - ад выплаты дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей да гарантый і льгот у сферы адукацыі, аховы здароўя, працоўнага, падатковага, пенсійнага заканадаўства. У Беларусі дзейнічае 11 відаў дзяржаўных дапамог для сем'яў з дзецьмі. 

*Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі. З 1 студзеня па 31 снежня 2026 года яго памер складае 35 505 рублёў. У параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 6,7% (на 2230 рублёў). 

Крыніцы: Белстат, Мінпрацы.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі