Сцяг Чацвер, 21 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
20 мая 2026, 16:27

Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах

Апошні званок і выпускныя экзамены ў школах Апошнія званкі для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў празвіняць 23 мая. 

Выпускныя экзамены для 9-х класаў пройдуць з 1 па 10 чэрвеня па вучэбных прадметах: 

беларуская мова (пераказ), 
руская мова (пераказ), 
матэматыка (кантрольная работа), 
гісторыя Беларусі (па білетах у вуснай форме). 

Для выпускнікоў 11-х класаў падагульняючыя іспыты праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ): 

ЦЭ па прадмеце на выбар* - 26 мая. 

ЦЭ па рускай або беларускай мове (на выбар навучэнца) - 29 мая. 

У 2026 годзе колькасць выпускнікоў 9-х класаў складае каля 101 тыс. чалавек, 11-х класаў - звыш 58 тыс. 

* Па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўстве. 

Крыніца: Міністэрства адукацыі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі