24 красавіка бібліятэкі Беларусі - удзельнікі акцыі "Бібліяноч"* - будуць працаваць у незвычайным фармаце.У праграме мерапрыемстваў: майстар-класы, экскурсіі, творчыя сустрэчы, лекцыі, спектаклі, квесты і конкурсы.
На акцыю "Бібліяноч-2026" заяўлена рэкордная колькасць удзельнікаў - 149. Сярод іх абласныя, раённыя і сельскія бібліятэкі па ўсёй краіне.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (куратар акцыі) прысвячае мерапрыемства 20-годдзю свайго новага будынка.
Для даведкі:
Бібліятэкі Беларусі (паводле даных на 2025 г.):
- 2117 публічных бібліятэк,
- 47,2 млн экз. бібліятэчнага фонду,
- 2,6 млн карыстальнікаў.
Новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для чытачоў 16 чэрвеня 2006 года.
Будынак бібліятэкі ўваходзіць у лік самых незвычайных будынкаў свету. Гэта складаны шматграннік з 18 квадратаў і 8 трохвугольнікаў, размешчаны на падстаўцы-подыуме (стылабат).
Агульная плошча - 113,7 тыс. кв.м.
Форма аграненага алмаза сімвалізуе каштоўнасць ведаў і бясконцасць пазнаваемага свету.
Фонд бібліятэкі налічвае 10,6 млн дакументаў на больш як 80 мовах свету.
Штогод Нацыянальную бібліятэку наведваюць каля 400 тыс. чалавек. Прыкладна 80% карыстальнікаў - маладыя людзі ва ўзросце да 35 гадоў. Большая частка з іх - студэнты.
*Рэспубліканская культурна-асветная акцыя "Бібліяноч" прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права і накіравана на падтрымку чытання.
Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Белстат
