Сцяг Панядзелак, 20 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2020, 15:30

Выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 1-5 верасня

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХХ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2020" пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "МінскЭкспа", паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з пандэміяй каранавіруса правядзенне міжнародных спецыялізаваных выставак "Белагра-2020", "Белферма", "Белпрадукт", "Харчовая індустрыя" і "Харчмаш. Холад. Упак" пераносіцца на 1-5 верасня 2020 года", - гаворыцца ў паведамленні. Выстаўкі павінны былі адбыцца 2-6 чэрвеня.

Што датычыцца выставак "Машынабудаванне-2020", "Зварка і рэзка", "Абарона ад карозіі. Пакрыцці", "Ліцметэкспа: ліццё і металургія", то новы тэрмін іх правядзення - з 15 па 18 верасня 2020-га.

Міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Беларускі будаўнічы тыдзень" і "Белкамунтэх. Сучасны горад" перанеслі на 7-9 красавіка 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі