24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадстаўлена на міжнароднай турыстычнай выстаўцы The New York Times Travel Show 2020, якая праходзіць у Нью-Ёрку з 24 па 26 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
The New York Times Travel Show - адно з буйнейшых спецыялізаваных міжнародных турыстычных мерапрыемстваў у Злучаных Штатах Амерыкі.
На нацыянальным стэндзе Беларусі прадставяць падрабязную і наглядную інфармацыю аб турыстычным патэнцыяле краіны, багацці і разнастайнасці прыродных рэсурсаў, гісторыка-культурнай спадчыне. Суб'екты турыстычнай індустрыі раскажуць аб магчымасцях санаторна-курортнага лячэння ў Беларусі, развіцці дзелавога, медыцынскага, спартыўнага і іншых відаў турызму, арганізацыі індывідуальных і групавых тураў.
У прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу на нацыянальным стэндзе прымаюць удзел упраўленне спорту і турызму Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта сумесна з Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеем, турыстычная кампанія "Прайм Тур".
Як паведамлялася, Беларусь у 2020 годзе прадставяць на 17 міжнародных турвыстаўках.-0-