Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 студзеня 2024, 10:15

Агенцтву па кіраванні актывамі ўстаноўлены ліміт эмісіі аблігацый на 2024 год

Фота з архіва
Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтву па кіраванні актывамі ўстаноўлены ліміт эмісіі аблігацый на 2024 год. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка ад 29 снежня 2023 года нумар 983/26, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам ліміт эмісіі аблігацый адкрытага акцыянернага таварыства складзе Br700 млн.

ААТ "Агенцтва па кіраванні актывамі" створана ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2016 года нумар 268. Заснавальнікамі агенцтва з'яўляюцца Беларусь у асобе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і абласныя выканаўчыя камітэты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі