6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр правёў "Зорнае дэфіле". У фае прайшла інтэрактыўная праграма, якая дазволіла асабіста паразмаўляць з любімымі артыстамі.




















Гасцей вечара запрашалі прыйсці ў беларускіх нацыянальных касцюмах або ўплесці ў сваё ўбранне некаторыя элементы. А прадоўжыла вечар нацыянальная опера "Сівая легенда" Дзмітрыя Смольскага.-0-




















