Сцяг Панядзелак, 13 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Каментарыі
22 красавіка 2013, 15:56

Мадэрнізацыя патрэбна не толькі ў эканоміцы, але і ў грамадскай свядомасці

Мадэрнізацыя як інавацыйны дэвіз сучаснай Беларусі павінна рэалізоўвацца не толькі ў галіне тэхналогій і эканомікі, але і ў грамадскай свядомасці. Паколькі ў любым працэсе самае важнае - не механізм, а чалавек: менавіта ад яго ініцыятыўнасці, творчага падыходу да справы, настроенасцi на стварэнне залежыць канчатковы вынік, менавіта на карысць чалавека прыкладаюцца ўсе намаганні. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Інстытута дзяржаўнай службы, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Мікалай Шчокін, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


"Прэзідэнт заклікае да ўзмацнення салідарнасці ўлады і чалавека, мабілізацыі патэнцыялу асобы. У Беларусі ствараюцца неабходныя перадумовы і спрыяльныя ўмовы для больш поўнага выкарыстання ўнутраных і знешніх рэсурсаў беларускага грамадства, - лічыць Мікалай Шчокін. - У прыярытэце - прынцып сацыяльнай справядлівасці, чалавечы капітал разглядаецца як найбольш каштоўны здабытак і залог будучага развіцця краіны".


У пасланні акцэнт зроблены на ўдасканаленні дзейнасці апарату ўлады. Асаблівую актуальнасць набываюць аптымізацыя структуры органаў дзяржаўнага кіравання, скарачэнне колькасці дзяржапарату, павышэнне яго эфектыўнасці шляхам увядзення ў практыку метадаў і механізмаў рыначнага гаспадарання. "Рэгулюючая роля дзяржавы ўзмацняецца, але не на шкоду лібералізацыі ўсіх бакоў жыцця, - адзначыў субяседнік. - Дэцэнтралізацыя ўлады праяўляецца ў перадачы важных паўнамоцтваў і функцый (асабліва ў сацыяльнай сферы) на ніжэйшыя ўзроўні кіравання, якія бліжэйшыя да людзей".


Для забеспячэння поспеху мадэрнізацыі патрэбны давер насельніцтва ўраду, якому часам даводзіцца праводзіць непапулярныя эканамічныя пераўтварэнні. Таму неабходна, каб мэтазгоднасць гэтых пераўтварэнняў была зразумелая і чыноўнікам розных узроўняў, і грамадзянам краіны. Асаблівую значнасць пры гэтым набываюць паслядоўнасць і лагічнасць прымаемых мер. "Супярэчлівасць метадаў, што выкарыстоўваюцца, разброд і хістанне недапушчальны, - падкрэсліў Мікалай Шчокін. - Наперадзе карпатлівая работа, якая патрабуе тактычных манеўраў у эканоміцы і палітыцы, дасканалага адбору механізмаў рэалізацыі пастаўленых задач, каб не дапусціць дысбалансу даверу ўлады і даверу асобы".


"Як кіраўнік інстытута дзяржаўнай службы я добра разумею, што задаволенасць розных слаёў насельніцтва дзейнасцю дзяржаўнага апарату забяспечвае масавую падтрымку структурам улады, актыўны ўдзел у працэсе выпрацоўкі рашэнняў і іх рэалізацыі. Таму на першы план выходзіць аптымізацыя спосабаў узаемадзеяння ўлады і грамадзян", - адзначыў Мікалай Шчокін.


"Што перашкаджае дасягненню балансу даверу? Па-першае, традыцыйны бюракратызм апарату ўлады, які нярэдка ставіць свае карпаратыўныя інтарэсы вышэй, чым інтарэсы грамадства і асобнага чалавека. Па-другое, прымяненне дырэктыўна-жорсткіх мер (прымусовае кіраванне), незалежна ад таго, ці перакананы кіруемыя ў іх мэтазгоднасці, - адзначыў Мікалай Шчокін. - А місія ж улады і ў тым, каб адносна раўнамерна размеркаваць рэсурсы сярод пэўных груп насельніцтва, якія вызначаюцца, у прыватнасці, малой актыўнасцю і нізкімі даходамі".


Перашкаджае дасягненню балансу даверу і неразвітасць палітычных працэсаў і інстытутаў, грамадзянскай супольнасці і эканамічнага асяроддзя.


"Перакананы: цэніцца не вышыня пасады, а рэпутацыя, прафесійная кампетэнцыя, спагадлівасць і ўвага, павага да асобы, - сказаў Мікалай Шчокін. - Лічу, што ўсім, хто прыходзіць на кіруючую пасаду, павінна быць вядома: іх справы, учынкі, словы будуць заўсёды публічныя. Гэта вялікая адказнасць, паколькі чыноўнік з'яўляецца асобай улады ў цэлым для канкрэтнага чалавека".


Мадэрнізацыя чалавечай асобы немагчыма без грамадзянскасці і адказнасці, рэзюмаваў субяседнік.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі