Стужка навiн
28
.01.26
17:05
Спорт
Сінер стаў апошнім паўфіналістам адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе
У заключным паядынку 1/4 фіналу пераможца двух апошніх Australian Open
абыграў амерыканца Бэна Шэлтана - 6:3, 6:4, 6:4. У паўфінале 30 студзеня
Янік Сінер сустрэнецца з дзесяціразовым трыумфатарам аўстралійскага
чэмпіянату сербам Новакам Джокавічам.
17:01
Грамадства
Як дзяржава падтрымлівае сем'і пры нараджэнні адначасова двух і больш дзяцей, нагадалі ў Мінпрацы
Пры нараджэнні двайнят, трайнят і больш дзяцей прадугледжаны выплаты на
кожнага з народжаных двайнят. Гэта аднаразовая дапамога ў сувязі з
нараджэннем першага дзіцяці (10 БПМ - Br4969,6), на другое і наступных
дзяцей (14 БПМ - Br6957,44).
16:39
Эканоміка
Новы рэзідэнт СЭЗ "Брэст" мае намер пабудаваць транспартна-лагістычны тэрмінал
Рады рэзідэнтаў брэсцкай інвестыцыйнай пляцоўкі папоўніла ТАА
"СанСпектр". Кампанія сканцэнтруе намаганні на арганізацыі сучаснага
транспартна-лагістычнага тэрмінала, арыентаванага на комплекснае
абслугоўванне грузапатокаў.
16:34
У свеце
Ушакоў: Расія гатова гарантаваць Зяленскаму бяспеку ў Маскве ў час перагавораў
Памочнік расійскага лідара нагадаў пра пазіцыю РФ у гэтым пытанні. Ён
адзначыў, што Зяленскі можа прыехаць у Маскву, калі ён хоча сустрэчы з
прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
16:30
Грамадства
У Беларусі назвалі аўтамабіль года
"Аўтамабілем года" стаў Belgee X50. У мінулым годзе прададзена 11 380
аўтамабіляў гэтай мадэлі. Красовер займае долю 15,2 працэнта рынку новых
аўтамабіляў.
16:27
Прэзідэнт
Лукашэнку далажылі аб сітуацыі ў энергетыцы Беларусі з улікам складаных умоў надвор'я
Галоўная задача - гарантаванне надзейнага забеспячэння насельніцтва
электраэнергіяй і цяплом, аператыўнае рэагаванне на магчымыя няштатныя
сітуацыі. Гэта пытанне знаходзіцца на асаблівым кантролі кіраўніка
дзяржавы.
16:08
Эканоміка
Аўтамабільны рынак у Беларусі ў 2025 годзе вырас на 14 працэнтаў
Адбыўся масавы пераход ад імпарту юрыдычных асоб да ўвозу фізічнымі
асобамі. Сегмент "чыстых электрычак" вырас на 181 працэнт. Доля
электрамабіляў сярод новых аўто павялічылася больш як у два разы і
дасягнула 23 працэнтаў.
16:03
Палітыка
Лукашэвіч прыняў копіі даверчых грамат пасла Палесціны
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і
Палесцінай, таксама размова ішла пра сітуацыю ў Блізкаўсходнім рэгіёне.
16:01
Палітыка
Касыгін: у Беларусі развіццю міжпарламенцкіх кантактаў з Алжырам удзяляецца асаблівая ўвага
Па запрашэнні кіраўніка Беларуска-алжырскай парламенцкай групы дружбы
Хаджыры Абас дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Руслан Касыгін, Надзея
Хальцова і член Савета Рэспублікі Валянціна Байко 27-28 студзеня
знаходзяцца ў Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы з візітам у
адказ.
15:28
Грамадства
Як вопыт СВА ўкаранёны ў праграмы падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі? Вальфовіч раскрыў падрабязнасці
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што Галоўнакамандуючага таксама цікавіць
выкарыстанне вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі пры праверцы
гатоўнасці. Прэзідэнт акцэнтуе ўвагу і на здольнасці асабовага складу
ваяваць у лесе.
14:43
Грамадства
Вальфовіч: вынікі праверкі гатоўнасці Узброеных Сіл будуць пакладзены ў аснову ўдасканалення арміі
"Мы цяпер робім прамежкавы аналіз, але, калі скончыцца праверка,
несумненна, будзе праведзены дэталёвы аналіз тых праблемных пытанняў і
недахопаў, якія будуць выяўлены ў ходзе праверкі. Усё гэта будзе
даложана Галоўнакамандуючаму. Напэўна, Прэзідэнт анансуе які-небудзь
падагульняючы разбор праверкі", - выказаў меркаванне Аляксандр Вальфовіч.
14:34
Грамадства
Вальфовіч: бачачы мілітарызацыю Захаду, Беларусь робіць стаўку на стратэгічнае стрымліванне
Цяпер заходнееўрапейскія краіны, уключаючы тыя, што мяжуюць з Беларуссю,
праводзяць актыўную мілітарызацыю, нарошчваюць ваенныя расходы,
павялічваюць колькасць узброеных сіл, праводзяць буйнамаштабныя вучэнні,
у тым ліку паблізу граніц Саюзнай дзяржавы.
13:46
Эканоміка
Як будуць пашыраць аўтобусную вытворчасць МАЗ? Турчын азнаёміўся з вытворчымі цэхамі
У сакавіку 2025 года на Мінскім аўтамабільным заводзе завяршылася
будаўніцтва новага вытворчага корпуса аўтобуснага завода. Ужо 31
сакавіка тут быў выраблены першы аўтобус, а ў красавіку стартаваў
прамысловы выпуск пасажырскай тэхнікі.
13:29
Грамадства
Што цікавіць Прэзідэнта пры праверцы гатоўнасці Узброеных Сіл? Вальфовіч назваў ключавыя моманты
У ходзе даклада 28 студзеня Прэзідэнту было ў падрабязнасцях даложана аб выніках, атрыманых за дні праверкі.
13:20
Грамадства
Магчымы туман, у многіх раёнах - галалёд. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 29 студзеня
У чацвер будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы
тэрыторыі пройдуць ападкі (снег, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі
магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні 5-10 м/с.
