Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе павялічыць у два разы экспарт тарфяной прадукцыі ў Кітай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
"Экспарт тарфяной прадукцыі ДВА "Белпалівагаз" - адзін з прыкладаў практычнага ўзаемадзеяння з кітайскімі партнёрамі. Першыя пастаўкі торфу ў КНР пачаліся ў 2019-2020 гадах. Беларускія прадпрыемствы прайшлі рэгістрацыю ў Галоўным мытным упраўленні Кітая і атрымалі статус афіцыйных пастаўшчыкоў. З 2022 года экспарт стабільна развіваецца пры садзейнічанні індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і пасольства Беларусі ў КНР. У 2026-2030 гадах плануецца павялічыць аб'ёмы экспарту ў Кітай у два разы і пашырыць лінейку прадукцыі, уключаючы прадукцыю глыбокай перапрацоўкі торфу", - расказалі ў Мінэнерга.
У 2025 годзе ў Кітай экспартавана каля 26,9 тыс. т тарфяной прадукцыі на суму каля $2,4 млн. Кітайскі рынак зацікаўлены ў верхавым кіпаваным торфе і тарфяных пажыўных грунтах з зададзенымі характарыстыкамі - пад патрэбнасці аграрнага і садаводчага сектара.
У 2023-2025 гадах прадпрыемствы ДВА "Белпалівагаз" удзельнічалі ў міжнародных выстаўках і дзелавых форумах у Беларусі і Кітаі, выбудоўваючы прамыя кантакты з дзеючымі і патэнцыяльнымі партнёрамі.-0-