Фота з архіва
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У перыяд моцных халадоў адзінокія пажылыя і інваліды могуць звярнуцца за практычнай дапамогай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы.
Сацыяльныя работнікі і валанцёры могуць дапамагчы ўбраць снег на прысядзібнай тэрыторыі, распаліць печ, прывезці прадукты або лякарствы.
Для аператыўнага вырашэння пытанняў, звязаных з дапамогай пажылым грамадзянам, людзям з інваліднасцю і адзінокім людзям ва ўмовах непагадзі працуюць гарачыя лініі. Нумары тэлефонаў даступны на сайце ведамства, а таксама на абласных і раённых рэсурсах.
Асаблівая ўвага ў гэты перыяд удзяляецца бяспечнаму ацяпляльнаму сезону. Пры неабходнасці сацыяльнымі службамі можа быць аказана дапамога ў рамонце печы або электраправодкі. У выпадку, калі заставацца дома няма магчымасці, можна скарыстацца паслугай часовага пражывання, пераехаўшы ў добраўпарадкаванае цёплае жыллё ("дом зімоўкі", гасцявую сям'ю).
Усяго сацыяльнымі паслугамі дома цяпер ахоплена каля 113 тыс. чалавек.-0-