Фота з архіва
30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак на XXII Нацыянальны конкурс "Залатая літара". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
На галоўны творчы конкурс для друкаваных і сеткавых СМІ краіны заяўкі прымаюцца да 1 красавіка ўключна з паметкай "На нацыянальны конкурс "Залатая літара" па адрасе: 220004, Мінск, пр.Пераможцаў, 11, кабінеты 401, 425.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца СМІ, якія зарэгістраваны ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ.
Адзначаецца, што ўдзельнікаў чакаюць новыя намінацыі. Пры гэтым па заяўленай намінацыі прадстаўляецца не больш за 10 матэрыялаў ад аднаго ўдзельніка конкурсу. Адны і тыя ж матэрыялы не могуць быць прадстаўлены ў розных намінацыях.
XXII Нацыянальны конкурс "Залатая літара" праводзіцца штогод з мэтай садзейнічання развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтваў і сеткавых выданняў краіны, актуалізацыі значных тэматычных напрамкаў дзейнасці СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэння прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню СМІ, стымулявання творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці СМІ.-0-