Стужка навiн
28
.12.25
22:28
Грамадства
Лукашэнка паставіў сілавікам "навагоднюю" задачу. Вальфовіч падзяліўся падрабязнасцямі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавым ведамствам
забяспечыць бяспечнае правядзенне навагодніх свят. Аб гэтым дзяржаўны
сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч заявіў у эфіры
тэлеканала "Беларусь 1".
22:15
Грамадства
Якія прафесіі будуць запатрабаваны ў бліжэйшыя гады, расказала міністр працы і сацабароны
Наталля Паўлючэнка таксама падкрэсліла, што вельмі важна развіццё
інжынернай адукацыі, расце запыт ад наймальнікаў па кадрах інжынерных
спецыяльнасцей.
21:35
Грамадства
Аб'яднаны штаб АДКБ у 2026 годзе засяродзіцца на развіцці ваеннага супрацоўніцтва
Таалатбек Масадыкаў даў высокую ацэнку сумеснай рабоце ў бягучым годзе
Аб'яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Ён паведаміў, што цяпер завершана
распрацоўка праекта плана мерапрыемстваў па рэалізацыі рашэнняў
лістападаўскай (2025 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ,
заснаванага на прыярытэтах старшынства Расійскай Федэрацыі.
21:11
Грамадства
Як вырастуць зарплаты ў бюджэтнай сферы і пенсіі ў 2026 годзе, расказалі ў Мінпрацы
"А за мінулы перыяд заработная плата ва ўрачоў павялічылася ў 2 разы,
настаўнікаў - у 2,4 раза. Сёння заработная плата настаўніка - большая за
Br2,5 тыс., урача - Br3,7 тыс.", - зрабіла акцэнт Наталля Паўлючэнка.
21:00
У свеце
Трамп правёў тэлефонную размову з Пуціным перад сустрэчай з Зяленскім
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў таксама пацвердзіў тэлефонную размову двух лідараў.
20:17
Культура
"Навагодняя казка" ў Магілёве: выстава сямейнай пары аб'ядноўвае жывапіс, графіку і сямейную ўтульнасць
Выстава "Навагодняя казка" будзе працаваць да 1 лютага 2026 года.
19:32
Грамадства
"Мотальскiя прысмакi", "Бацькава булка", "Вiшнёвы фестываль". Дзе пакаштаваць самабытную беларускую кухню
Штогод у жніўні гасцей чакаюць на гастрафестывалі "Скокаўскiя спасоўкi" з
касцюміраваным шэсцем, кірмашом, выставай-продажам работ народных
майстроў, канцэртнай праграмай і тэатралізаваным шоу.
18:35
Прэзідэнт
Лукашэнка расказаў пра свой стан пасля падзення ў час хакейнага матчу
"Звычайная рабочая сітуацыя: бей сваіх, каб чужыя баяліся. Усё ў
парадку. Адчуваю сябе добра, калі не лічыць расцяжэння мышцаў спіны.
Рыхтуюся да наступнай гульні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
17:20
Спорт
Галоўны трэнер "Дынама" Квартальнаў праводзіць тысячны матч у КХЛ
У папярэдніх 999 матчах настаўнік атрымаў рэкордныя для КХЛ 611 перамог.
15:41
У свеце
У Растове-на-Доне адбыўся сход лакаматыва грузавога поезда
Адзначаецца, што чыгуначнікі прымаюць усе неабходныя меры, каб скараціць
адставанне паяздоў. Прадстаўнік Паўднёвай транспартнай пракуратуры ў
сваю чаргу паведаміў журналістам, што ведамства арганізавала праверку
пасля здарэння.
14:24
Эканоміка
Рагожнік: тавараабарот Беларусі і Расіі па выніках 2025 года дасягне чарговага рэкорду
"Гэты год - чарговы рэкордны год. Я спадзяюся, мы скончым 2025 год больш
як з $60 млрд (беларуска-расійскага тавараабароту. - Заўвага БЕЛТА).
Таму, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія сёння ўзнікаюць у сувязі з
ахалоджваннем расійскай эканомікі, усё роўна гэта не стала для нас
перашкодай, і мы ўсё роўна ідзём з ростам", - сказаў пасол.
14:02
Грамадства
Моцны вецер і мяцеліца. Якое надвор'е чакаюць у Беларусі 29 снежня
Уначы ў асобных раёнах чакаецца слабая завея. Раніцай і днём месцамі
слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер
паўночна-заходні парывісты, уначы месцамі, а па заходняй палавіне ў
многіх раёнах моцны парывісты. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца
ападкі, у асноўным снег, раніцай і днём мокры снег.
11:39
Грамадства
Пазнавальна, займальна, прыгожа. На выставе "Мая Беларусь" у святочныя выхадныя ажыятаж
Арганізатары праекта "Мая Беларусь" чарговы раз пастараліся здзівіць. У
выхадны дзень тут шматлюдна: мінчане прыехалі паглядзець маштабную
экспазіцыю сем'ямі, парамі, кампаніямі. Нямала сярод наведвальнікаў і
гасцей сталіцы. Якая атмасфера пануе на выставе, даведаліся
карэспандэнты БЕЛТА.
10:42
Грамадства
Рамонт, добраўпарадкаванне, чыстая вада. Папярэднімі вынікамі Года добраўпарадкавання падзяліліся ў МЖКГ
План Года добраўпарадкавання сфарміраваны амаль з 80 мерапрыемстваў, і
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі курыруе непасрэдна 14 з іх.
Гэтыя мерапрыемствы накіраваны на арганізацыю ўтрымання і паляпшэнне
населеных пунктаў.
10:00
Грамадства
Снег і парывісты вецер прагназуюць сёння ў Беларусі
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег. Магчыма
наліпанне снегу, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. У
многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру, яго
скорасць у заходняй частцы краіны будзе дасягаць 24 м/с.
