Сцяг Панядзелак, 9 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 лютага 2026, 18:20

Беларуская канькабежка Зуева запрошана да ўдзелу ў алімпійскім мас-старце

Марына Зуева
Марына Зуева
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская канькабежка Марына Зуева атрымала афіцыйнае запрашэнне да ўдзелу ў мас-старце на Алімпіядзе-2026 у Італіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Па выніках розыгрышу Кубка свету Зуева не заваявала прамую алімпійскую ліцэнзію ў гэтым відзе праграмы. Пуцёўкі атрымалі 24 лепшыя дзяўчыны ў заліку мас-стартаў, Марына была 29-й і трапіла ў спіс рэзервістаў. Сёння арганізатары пацвердзілі ўдзел беларускі ў суботняй гонцы.

"Усе адпаведныя дакументы ўжо атрыманы, Марына прадаўжае актыўную падрыхтоўку да трэцяга старту на Гульнях", - сказаў кіраўнік беларускай каманды ў Італіі Васіль Юрчык.

Паўфінал у жаночым мас-старце стартуе ў Мілане 21 лютага ў 17.50 па мінскім часе, фінал пачнецца ў 19.15. Раней на бягучых Алімпійскіх гульнях Зуева заняла шостае месца на дыстанцыі 5000 м і стала пятнаццатай на дыстанцыі 3000 м.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі