Васіль Герасімаў
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі прапануе ўвесці адміністрацыйную адказнасць за неэфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў. Аб гэтым заявіў старшыня КДК Васіль Герасімаў у ходзе справаздачы ўрада Прэзідэнту Беларусі за 2025 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Камітэт ужо не першы год прапануе ўвесці адміністрацыйную адказнасць за неэфектыўнае расходаванне бюджэтных сродкаў. Урад пярэчыць, адзначаючы магчымыя цяжкасці ў яе прымяненні", - сказаў кіраўнік КДК.
У сваім выступленні Васіль Герасімаў абазначыў шэраг праблемных момантаў у розных сферах. Што датычыцца прасоўвання экспарту, ён канстатаваў, што "дрэнна ўмеем дамаўляцца і прадаваць". Не ў поўнай меры задзейнічаецца патэнцыял тавараправодных сетак за мяжой. А часам выяўляюцца факты, калі для стварэння бачнасці экспартнай актыўнасці без аплаты ажыццяўляюцца адгрузкі прадукцыі на склады ў Расію, пасля чаго запазычанасць за тэхніку гадамі не пагашаецца.
Бізнес-планы шэрага буйных прадпрыемстваў на бягучы год заснаваны на нізкай базе 2025 года, заўважыў Васіль Герасімаў, і нават у гэтых умовах прадугледжваецца зніжэнне вытворчасці, экспарту і прыбытку. У той жа час зарплаты асобных кіраўнікоў і адказных за збыт, наадварот, выраслі да ўзроўню 2024 года.
Пры гэтым нярэдкія факты разнастайных празмернасцей. Пачынаючы ад арэнды тэхнікі, якую ў выніку было б танней набыць ва ўласнасць, пераплаты за тыя ці іншыя паслугі. А тое і зусім ужо на ўзроўні кантралёраў даводзіцца адмяняць закупкі, у тым ліку дарагіх фантанаў або паслуг дызайнераў.

Ёсць прэтэнзіі ў КДК і да разлікаў інвестыцый. "Грошы не лічым. Недастатковая прапрацоўка інвестпраектаў прыводзіць да дадатковых затрат, няспрытнасць - да страты іх актуальнасці", - далажыў Васіль Герасімаў.
Нямала нараканняў ёсць да якасці рэалізацыі праектаў у рамках ініцыятывы "Адзін раён - адзін праект". "Галоўнае - няма зачыну на будучыню. Якасных прапаноў для патэнцыяльных інвестараў няшмат", - падкрэсліў кіраўнік КДК.
Што датычыцца сферы АПК, Васіль Герасімаў звярнуў увагу на факты безгаспадарчасці і халатнасці. У палове правераных гаспадарак выяўлены парушэнні тэхрэгламентаў. Шэраг сельгасарганізацый не былі забяспечаны ўгнаеннямі, а ў бягучым годзе тэмпы назапашвання мінеральных угнаенняў ніжэйшыя за мінулагоднія. Не забяспечана цэнтралізацыя закупак па шэрагу пазіцый, што вядзе да сур'ёзнай пераплаты. Акрамя таго, кантралёры часта канстатуюць нізкую гатоўнасць сельгастэхнікі, праблемы з арганізацыяй рамонту.
"А дзе шэфства, аб якім гаварыў кіраўнік дзяржавы? Фармалізм. За рэдкім выключэннем сістэмная работа не наладжана. Даручэнне па шэфскай дапамозе не выканана", - падкрэсліў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю.
У жывёлагадоўлі ў бягучым годзе абследавалі больш за 500 аб'ектаў. На кожным трэцім не забяспечана належная работа ветслужбы. У палове выяўлены парушэнні ў парадку кармлення і ўтрымання жывёлы, ёсць факты нізкай якасці або няхваткі травяных кармоў. Усё гэта ў тым ліку прыводзіць да росту падзяжу.
"У краіне да 2030 года плануецца пабудаваць 60 малочнатаварных комплексаў. А мы зможам іх забяспечыць высокапрадукцыйным пагалоўем?" - паставіў слушнае пытанне Васіль Герасімаў.
"Работа па павышэнні эфектыўнасці дзяржпадтрымкі сельгасвытворцаў фактычна не пачата. Мінсельгасхарчам падыходы не выпрацаваны. Аблвыканкамы ў працэс не ўключаны", - канстатаваў кіраўнік КДК.
Сярод іншых праблемных аспектаў было абазначана змяншэнне долі продажу айчынных тавараў, нявырашаныя пытанні з выпрацоўкай формулы справядлівай цаны. Васіль Герасімаў назваў неэфектыўнымі выпрацаваныя ўрадам механізмы ў спробах навесці парадак у сферы закупак і кантролю цэн. Некаторыя рашэнні ў гэтай сферы распрацоўваюцца гадамі, але так і не прыняты.-0-