Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 жніўня 2018, 14:49

Больш за 1 млн чалавек пакінулі дамы з-за паводак у індыйскім штаце Керала

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за паводак, выкліканых моцнымі сезоннымі ліўнямі, свае дамы пакінулі звыш 1 млн жыхароў штата Керала, размешчанага на поўдні Індыі, паведамляе французскае інфармагенцтва Associated France Press (AFP).

У штаце Керала колькасць загінулых за гэты сезон дажджоў перасягнула 410 чалавек. Прыкладна 50 тыс. дамоў былі разбураны з-за стыхійнага бедства, у выніку чаго 1,028 млн мясцовых жыхароў давялося шукаць прыстанішча ў лагерах часовага знаходжання. Усяго на тэрыторыі штата арганізавана 3,2 тыс. такіх лагераў.

У гарадах, што найбольш пацярпелі ад дажджоў, узровень вады на затопленых вуліцах дасягае 60 см.

Тысячы ваеннаслужачых вядуць выратавальныя аперацыі па ўсім штаце. Дзясяткі верталётаў і дронаў скідваюць ежу, медыкаменты і пітную ваду ў вёскі, з якімі парушаны зносіны.

Паводле ацэнак спецыялістаў, мусонныя дажджы ў гэтым сезоне сталі самымі разбуральнымі для штата Керала за апошнія 100 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі