Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2024, 16:52

Вальфовіч: Беларусь прадаўжае ўдасканальваць пытанні баявой гатоўнасці Узброеных Сіл

Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
Аляксандр Вальфовіч. Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадаўжае ўдасканальваць пытанні баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Зыходзячы з ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца перш за ўсё вакол Рэспублікі Беларусь, мы прадаўжаем удасканальваць пытанні баявой гатоўнасці нашых Узброеных Сіл. Самым дзейсным спосабам з'яўляюцца раптоўныя праверкі, якія праводзяцца ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай баявой абстаноўкі, - расказаў Аляксандр Вальфовіч. - У адпаведнасці з даручэннем Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі, да праверкі будуць прыцягвацца сілы і сродкі, здольныя прымяняць тактычныя ядзерныя боепрыпасы. Перш за ўсё гэта аператыўна-тактычныя комплексы "Іскандэр" і франтавыя штурмавікі Су-25".

Для кіравання сіламі і сродкамі разгорнута сістэма перадачы сігналаў на прымяненне гэтага віду зброі. "Гэта праверка спланавана на фоне мерапрыемстваў, якія праводзяцца нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі па прымяненні нестратэгічных ядзерных боепрыпасаў і сінхранізавана з імі, - адзначыў дзяржсакратар. - У ходзе гэтай праверкі прадугледжваецца ажыццявіць кантроль навыкаў нашых падраздзяленняў па падачы спецбоепрыпасаў у воінскія часці, загрузцы іх на пускавыя ўстаноўкі і падвесцы на штурмавікі Су-25. Ракетныя дывізіёны "Іскандэр" і аператыўна-тактычныя комплексы "Паланэз" скрытна будуць выведзены ў названыя пазіцыйныя раёны, дзе адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі, планавання і прымянення дзеянняў са спецбоепрыпасамі. Авіяцыйныя воінскія часці ажыццявяць разгрупаванне па аэрадромах базіравання і падрыхтуюць франтавыя штурмавікі Су-25 таксама да прымянення гэтых спецбоепрыпасаў".

Галоўным вынікам праверкі павінна стаць практычнае пацвярджэнне навыкаў нашых ваеннаслужачых у прымяненні гэтага віду зброі, падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. "Гэтыя мерапрыемствы маюць выключна абарончы характар і не праецыруюць пагроз ні на адну з дзяржаў, - адзначыў дзяржсакратар. - У далейшым правядзенне праверак баявой мабілізацыйнай гатоўнасці з органамі кіравання і войскамі будзе прадаўжацца".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі