6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі можна спакойна жыць, тут вялікі патэнцыял. Аб гэтым заявіў польскі суддзя Томаш Шміт у час прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БЕЛТА, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як паведамлялася раней, польскі суддзя Томаш Шміт падпісаў у Мінску заяву аб адстаўцы і папрасіў абароны ў беларускіх улад. Ён выказаў пратэст афіцыйнай Варшаве, якая пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядзе Польшчу да вайны.

"Беларусь - гэта краіна, у якой можна спакойна жыць, краіна, у якой ёсць вялікі патэнцыял. Тут вельмі мудры кіраўнік. Я думаю, што беларусы нават часта не ўсведамляюць, якія ў іх вялікія магчымасці для развіцця", - лічыць Томаш Шміт.-0-
Фота Максіма Гучака