Фота Дзяржстандарту
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржстандарт забараніў прадаваць некаторае дзіцячае адзенне вядомага турэцкага брэнда. Яно апублікавана ў рэестры небяспечнай прадукцыі, паведамляе БЕЛТА.
Дзяржстандарт выявіў парушэнні ў дзіцячым адзенні брэнда LC Waikiki. У прыватнасці, паказчыкі бяспекі былі парушаны пры вытворчасці камплектаў - шапачак, бодзі, камбінезонаў для нованароджаных, а таксама некалькіх відаў кашуль для дашкольнікаў і школьнікаў.
У адзенні для нованароджаных злучальныя швы з абкідваннем зрэзаў выкананы на сподні бок (павінны быць на добры бок), для дашкольнікаў і школьнікаў не захаваны паказчыкі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці.
Акрамя таго, у спісе набяспечнай прадукцыі апынуліся школьныя партфелі названай гандлёвай маркі. На іх адсутнічалі святловяртальныя элементы на пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане.
Названую прадукцыю забаранілі прадаваць у Беларусі з 18 красавіка.-0-