Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2017, 15:35

Беларускі тураператар назваў самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў краіне

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар турыстычнай кампаніі "Віяпаль" Галіна Патаева пералічыла самыя папулярныя турыстычныя напрамкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Галіны Патаевай, лідарамі па-ранейшаму застаюцца Мір і Нясвіж. "Гэта, напэўна, натуральна. Мір і Нясвіж з'яўляюцца зоркамі беларускага турызму, і нават нягледзячы на прэтэнзіі ў вельмі актыўнай рэстаўрацыі - гэта найбагацейшыя музеі і, несумненна, самыя яркія і важныя тураб'екты ў нас у краіне", - падкрэсліла яна.

Акрамя таго, паводле слоў дырэктара туркампаніі, папулярнасцю карыстаюцца Дудуткі, Хатынь, аглядная экскурсія па Мінску. "Гэта што датычыцца аднадзённых экскурсій. А туры, якія становяцца папулярнымі, больш звязаны з Брэстам - Мінск-Брэст і адпаведна Белавежская пушча. Да Гродна таксама вялікая цікавасць", - расказала яна.

Турыстычная кампанія "Віяпаль" ужо больш за 24 гады спецыялізуецца на арганізацыі экскурсій і тураў па Беларусі. Турыстычная геаграфія аператара ахоплівае больш за 800 аб'ектаў, каля 100 экскурсій, 51 шматдзённы тур. Паслугамі "Віяпаля" карыстаюцца турысты з больш як 30 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі