Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2015, 16:51

Адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі арганізуюць у Мінску

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень прыёму грамадзян дэпутатамі арганізуюць у Мінску. Такое рашэнне прынята сёння на сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў старшыні пастаяннай камісіі Мінгарсавета мандатнай, па галоснасці, самакіраванні, правапарадку і міжнародных сувязях Георгія Атаманава, у адзіных днях павінны прымаць удзел не толькі прадстаўнікі Мінгарсавета, але і Палаты прадстаўнікоў, Савета Рэспублікі.

Георгій Атаманаў адзначыў, што сталічныя дэпутаты рэгулярна праводзяць прыёмы грамадзян у сваіх акругах, а праблемныя пытанні і наказы выбаршчыкаў знаходзяцца на іх пастаянным кантролі. Усяго за дзевяць месяцаў бягучага года дэпутаты Мінгарсавета правялі больш як 600 асабістых прыёмаў гараджан, прыняўшы амаль 1 тыс. чалавек. Таксама адбылося каля 130 сустрэч з працоўнымі і вучэбнымі калектывамі, 200 сустрэч з грамадзянамі па месцы жыхарства, зроблена 87 справаздач перад выбаршчыкамі аб дэпутацкай дзейнасці.

Большасць зваротаў гараджан датычылася работы службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сістэмы аховы здароўя, сфер сацыяльнай абароны і адукацыі. Часта мінчан хвалююць пытанні, звязаныя з работай грамадскага транспарту, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Крыху скарацілася колькасць зваротаў па будаўнічай тэматыцы. Праблемы аховы правапарадку ўзнімаюцца ў 3 працэнтах зваротаў і датычацца ўзмацнення барацьбы з распаўсюджвальнікамі спайсаў і наркотыкаў, а таксама парушэнняў правіл дарожнага руху і правіл паркоўкі транспарту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі