Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2016, 09:16

Узмацненне адраснай сацпадтрымкі і ўвядзенне безнаяўных субсідый на аплату ЖКП плануецца ў Беларусі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўзмацніць механізмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян. Адпаведныя рашэнні змешчаны ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Савету Міністраў Беларусі для забеспячэння сацыяльнай абароны насельніцтва, дадатковай падтрымкі малазабяспечаных, уключаючы асоб пенсійнага ўзросту, і іншых сацыяльна слабаабароненых катэгорый грамадзян даручана ўнесці шэраг прапаноў.

Гэта, у прыватнасці, датычыцца павелічэння з 1 сакавіка 2016 года бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва; узмацнення з той жа даты механізмаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, у тым ліку шляхам перагляду памераў выплат сацыяльнага характару.

Плануецца таксама ўкараніць з 1 кастрычніка 2016 года безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай аплаты асноўных жыллёва-камунальных паслуг.

Ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана сфарміраваць у 2016 годзе рэзервы ў рэспубліканскім бюджэце ў памеры да Br8 трлн для аказання мер сацыяльнай падтрымкі асобным катэгорыям насельніцтва, у мясцовых бюджэтах - да Br2,8 трлн для фінансавання расходаў на прадастаўленне безнаяўных жыллёвых субсідый за кошт эканоміі ў выніку зніжэння бюджэтнага субсідзіравання жыллёва-камунальных паслуг.

Саветам дэпутатаў абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў прапанавана разгледзець магчымасць аказання за кошт адпаведных мясцовых бюджэтаў дадатковай сацыяльнай падтрымкі дзецям, моладзі, ветэранам, інвалідам, пажылым людзям, а таксама іншым катэгорыям грамадзян, маючым патрэбу ў дапамозе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі