Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2016, 09:01

Лукашэнка ўстанавіў персанальную адказнасць за своечасовае пагашэнне валютных абавязацельстваў

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўстанавіў персанальную адказнасць кіраўнікоў розных узроўняў за своечасовае пагашэнне валютных абавязацельстваў. Такая норма змешчана ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, Прэзідэнт даручыў ураду і Нацыянальнаму банку праводзіць збалансаваную макраэканамічную палітыку, накіраваную на нарошчванне дзяржаўных золатавалютных рэзерваў да эканамічна бяспечнага ўзроўню, які пакрывае трохмесячны імпарт тавараў (работ, паслуг), а таксама кароткатэрміновыя даўгавыя абавязацельствы Беларусі ў замежнай валюце.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу забяспечваць своечасовае і поўнае выкананне абавязацельстваў, у тым ліку праз рэфінансаванне, пад персанальную адказнасць прэм'ер-міністра - па пагашэнні валютнага доўгу ўрадам і рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, пад персанальную адказнасць старшыні праўлення Нацбанка - па пагашэнні валютных абавязацельстваў Нацыянальнага банка. Устанаўліваецца персанальная адказнасць старшынь аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама за пагашэнне валютнага доўгу мясцовых органаў кіравання і самакіравання і персанальная адказнасць кіраўнікоў арганізацый і камерцыйных банкаў - за пагашэнне валютнага доўгу гэтых і падпарадкаваных ім арганізацый.

Пры гэтым Савет Міністраў упаўнаважаны на падпісанне міжурадавых і міжнародных дагавораў, накіраваных на прыцягненне інвестыцыйных рэсурсаў ад міжнародных фінансавых арганізацый, у якіх змешчаны палажэнні, адрозныя ад норм заканадаўчых актаў Беларусі, з далейшай ратыфікацыяй такіх дагавораў ва ўстаноўленым парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі