Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2018, 10:54

Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэслівае і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі

3 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з эканамічнай падкрэслівае і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сельскагаспадарчая вытворчасць ужо даўно выйшла за рамкі яе разгляду выключна як часткі эканомікі. Харчаванне - гэта палітыка, і ўнутраная, і знешняя. Таму стаўка на развіты аграрны сектар як на адзін з прыярытэтаў развіцця краіны яшчэ на зары нашай незалежнасці была правільнай. Цяпер ужо ніхто з гэтым не спрачаецца. Ад стану спраў у аграпрамысловым комплексе шмат у чым залежаць дабрабыт і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь паўнацэнна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, што з'яўляецца важнейшым фактарам незалежнасці.

"Уявіце, калі б у нас не было прадуктаў харчавання і адзення - самых неабходных для народа, якая была б у нас незалежнасць, і дзе мы сёння былі б", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт канстатаваў, што цяпер па вытворчасці і спажыванні большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна перасягае іншыя краіны СНД. Валютная выручка ад рэалізацыі айчынных прадуктаў харчавання за 2017 год склала амаль $5 млрд. "Аднак задача па дасягненні паказчыка $7 млрд не знята", - звярнуў увагу беларускі лідар.

У мінулым годзе атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў. Сфарміравана нядрэнная сыравінная база. У цэлым за 2017 год дасягнуты прырост у параўнанні з папярэднім па асноўных паказчыках вытворчасці і экспарту сельгаспрадукцыі. "Але сёння размову трэба весці не аб поспехах аграрыяў, а аб існуючых праблемных пытаннях, вырашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рэспубліканскі семінар-нарада з'яўляецца лагічным прадаўжэннем практыкі сістэмнага і аб'ектыўнага аналізу работы канкрэтных галін эканомікі ў мэтах павышэння іх эфектыўнасці ў сучасных умовах і павелічэння іх укладу ў сукупны нацыянальны даход.-0-

Лукашэнка паабяцаў аграрыям дыктатуру тэхналогій у форме заканадаўчага актаЛукашэнка паабяцаў аграрыям дыктатуру тэхналогій у форме заканадаўчага акта
"Гаворыце, што патрэбна дыктатура тэхналогій? Яна будзе. У форме заканадаўчага акта. І такі заканадаўчы акт ураду трэба падрыхтаваць. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго палажэння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка патрабуе павышэння прадукцыйнасці ў малочнай жывёлагадоўліЛукашэнка патрабуе павышэння прадукцыйнасці ў малочнай жывёлагадоўлі
"Сіласна-канцэнтратная сістэма вельмі затратная і найменш адпавядае фізіялагічным патрэбнасцям жывёл. "Трэба тэрмінова выпраўляць становішча!" - лічыць Прэзідэнт.

Лукашэнка ставіць задачу асвойваць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыіЛукашэнка ставіць задачу асвойваць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі
"Вырабіць прадукцыю мала. Яе яшчэ трэба перапрацаваць і выгадна прадаць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праектЛукашэнка: сельскагаспадарчая вытворчасць - гэта бізнес, а не сацыяльны праект
"Прама скажу, у нас пакуль слаба вядзецца работа па фінансавым аздараўленні сельгасарганізацый: колькасць стратных скарачаецца вельмі маруднымі тэмпамі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка чакае больш эфектыўнай работы па дзяржпадтрымцы некамерцыйных сектараў АПКЛукашэнка чакае больш эфектыўнай работы па дзяржпадтрымцы некамерцыйных сектараў АПК
"Вядома, дзяржаўная падтрымка некамерцыйных сектараў АПК, вельмі працаёмкіх і асноватворных, будзе. Аднак і тут я чакаю больш эфектыўнай работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: у аграрныя ВНУ трэба адбіраць абітурыентаў, знаёмых з жыццём вёскі і вытворчасцю
На думку Прэзідэнта, асноўная прычына парушэнняў тэхналогій у сельскай гаспадарцы - няўменне і нежаданне кіраўнікоў і спецыялістаў арганізаваць работу на належным узроўні.

Вучоныя будуць кантраляваць выкананне тэхналогій вытворчасці на сельгаспрадпрыемствахВучоныя будуць кантраляваць выкананне тэхналогій вытворчасці на сельгаспрадпрыемствах
"Вучоныя абавязаны ажыццяўляць аналіз выканання сваіх рэкамендацый. Задача вучоных - узяць "пад каўпак тэхналогій" усе сельгаспрадпрыемствы краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка даручыў ураду выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучага"Лукашэнка даручыў ураду выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучага"
"Даручаю ўраду сумесна з рэгіёнамі выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучага" з улікам рэгіянальных асаблівасцей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка запатрабаваў неадкладна правесці кантрольныя праверкі па ўсіх выяўленых у АПК парушэнняхЛукашэнка запатрабаваў неадкладна правесці кантрольныя праверкі па ўсіх выяўленых у АПК парушэннях
Прэзідэнт сказаў пра недастатковасць прымаемых мер па спыненні крадзяжу паліва. Ён упэўнены, што трэба вельмі строга караць за крадзеж як паліва, так і ў цэлым матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей.

Лукашэнка папярэджвае кіраўнікоў аб непазбежнай адказнасці за карупцыю
"Ужо людзі стогнуць у некаторых раёнах. Работы няма, вынікаў няма, а ён пры людзях, пачынаючы ад лазні і заканчваючы ўласным, і для дзяцей, і для сябе жыллём, указанні раздае", - адзначыў Прэзідэнт.

Лукашэнка раіць мяняць стыль работы ў аграрнай галінеЛукашэнка раіць мяняць стыль работы ў аграрнай галіне
"Мяняйце стыль работы і прыстасоўвайцеся да новага часу і кадраў. Вучыць і паказваць трэба, гэта не лішняе. Але трэба рабіць так, каб ад гэтага была карысць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Сталі нахабнымі да крайняй ступені" - Лукашэнка патрабуе выкараніць пасрэдніцтва пры закупках унутры краіны
"Сталі нахабнымі да крайняй ступені. Завозяць усё, што папала, - тое, што вырабляецца ў краіне і за што заплачаны падаткі. Сваё ляжыць, гніе дзесьці, а мы ўсё вязём з-за мяжы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка арыентуе кіраўнікоў раёнаў дзейнічаць рашуча, але без ломкі і рэвалюцыйЛукашэнка арыентуе кіраўнікоў раёнаў дзейнічаць рашуча, але без ломкі і рэвалюцый
"У мяне такое адчуванне, я, вядома, праверу, маю я рацыю ці не, што мы сваёй сістэмай улады крыху адхілілі старшынь райвыканкамаў ад выканання сваіх службовых абавязкаў. Яны лічаць, што вось цяпер губернатар штосьці скажа - выканаю. Не скажа - сяджу і чакаю, - адзначыў Прэзідэнт. - Нікога не чакайце! У вас ёсць раён. Дзейнічайце!"

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі