Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2024, 15:56

Лукашэнка аб УНС: мы будзем сапраўдным нацыянальным фронтам

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход будзе сапраўдным нацыянальным фронтам краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка, падводзячы вынікі пасяджэння VII УНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша веча, Усебеларускі народны сход, не падмяняе дзяржаўныя органы і не ўмешваецца ў іх дзейнасць. Усебеларускі народны сход - вядома ж, палітычны інстытут. Гэта тая пляцоўка, на якой прысутнічаюць усе: ад звычайнага, простага вяскоўца, рабочага за станком да кіраўніка дзяржавы - дзе мы павінны абмяркоўваць галоўныя стратэгічныя пытанні будаўніцтва і арыентаваць наша грамадства, па якім шляху ісці, развівацца. Нельга дапусціць, каб УНС ператварыўся ў бюракратычны апарат. У кампетэнцыі УНС выключна глабальныя пытанні, стратэгія: як будзем жыць далей, як будзем развівацца, на якіх каштоўнасцях будзем выхоўваць дзяцей і будаваць нашы грамадскія адносіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Штодзённыя ж пытанні - будаўніцтва дамоў, рамонт дарог, дахаў, агароджаў і гэтак далей - былі і застануцца ў кампетэнцыі ўсёй вертыкалі органаў улады, звярнуў увагу Прэзідэнт.

"І мы не будзем на гэта вочы закрываць, вы, дэлегаты, у тым ліку. Але ў любых справах, вялікіх і малых, нам усім неабходна кіравацца нацыянальнымі інтарэсамі. Вырашаць задачы па-дзяржаўнаму. Не дапускаць кан'юнктурных падыходаў. Мы будзем сапраўдным нацыянальным фронтам. Мы павінны, не гледзячы ні на што, быць вышэйшымі за асабістыя амбіцыі і бягучыя абставіны. Наша задача - абараніць суверэнітэт і незалежнасць нашай Радзімы. Мы павінны захаваць краіну, забяспечыць яе шчаслівую будучыню. Больш гэта ніхто не зробіць за нас. Таму што час выбраў нас!" - рэзюмаваў беларускі лідар.-0
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі