Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 красавіка 2024, 18:37

Сабаленка выйшла ў 3-і раўнд турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Фота з архіва
Фота з архіва
26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў 1/16 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам 7,8 млн еўра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім паядынку другога круга другая ракетка планеты сустракалася з польскай тэнісісткай Магдай Лінет (48-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і дабілася перамогі - 6:4, 3:6, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2 гадзіны 10 хвілін. У 1/16 фіналу саперніцай Сабаленкі будзе пераможца матчу паміж брытанкай Кэці Бултэр (28) і амерыканкай Робін Мантгомеры (183). Арына Сабаленка выйгравала мадрыдскі турнір у 2021 і 2023 гадах.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (26) у 1/32 фіналу ўпэўнена абыграла ў двух сэтах прадстаўніцу Германіі Таццяну Марыю (67) - 6:3, 6:1 і ў трэцім раўндзе сустрэнецца з іспанкай Сарай Сарыбес Торма (55). У Мадрыдзе Вікторыя Азаранка двойчы станавілася пераможцай у парным разрадзе (2011, 2023 гады).

Цяперашнія спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершацца 5 мая.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі