Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 красавіка 2018, 13:46

Лукашэнка папярэджвае кіраўнікоў аб непазбежнай адказнасці за карупцыю

3 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка папярэджвае кіраўнікоў аб непазбежнай адказнасці за карупцыю. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Запомніце - ад старшыні райвыканкама, заканчваючы прэм'ер-міністрам, - гэта кадравы рэестр Прэзідэнта. І ўсё, што з імі звязана, мне дакладваецца неадкладна па пытаннях карупцыі, крадзяжоў і іншых пытанняў. І даравання вы не чакайце!" - падкрэсліў беларускі лідар.

"Ужо людзі стогнуць у некаторых раёнах. Работы няма, вынікаў няма, а ён пры людзях, пачынаючы ад лазні і заканчваючы ўласным, і для дзяцей, і для сябе жыллём, указанні раздае", - адзначыў Прэзідэнт.

"Глядзіце, мужыкі. Лепш бедным, але на волі. Чым багатым там (у месцах пазбаўлення волі. - Заўвага БЕЛТА). Усё на вачах у людзей. Не думайце, што вас складана вызначыць і ніхто ведаць не будзе", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі