Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лютага 2016, 09:00

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць гарантыі абароны ўласнасці ў Беларусі

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзмацніць гарантыі абароны ўласнасці. Такая норма змешчана ва ўказе кіраўніка дзяржавы ад 23 лютага 2016 года нумар 78 "Аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце вызначана, што Генеральная пракуратура і суды павінны забяспечваць безумоўнае і няўхільнае выкананне прадугледжанай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантыі абароны ўласнасці.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі