Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 красавіка 2017, 11:37

Лукашэнка і Парашэнка ў Чарнобылі ўшанавалі памяць загінулых ліквідатараў

26 красавіка, Чарнобыль /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка ў дзень чарговай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ушанавалі памяць загінулых ліквідатараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў усклалі карзіны кветак да "Сцяны памяці" мемарыяльнага комплексу "Героям Чарнобыля".

Памятны мемарыял "Сцяна памяці" ўстаноўлены каля адміністрацыйнага будынка Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Мемарыял выкананы з чырвонага і белага каменя, увянчаны масіўнай аркай са звонам і крыжам.

Па перыметры збудавання размешчаны гранітныя таблічкі з імёнамі супрацоўнікаў станцыі, якія загінулі ў час ліквідацыі аварыі на чацвёртым энергаблоку ЧАЭС. На трохметровай арцы ўстаноўлены 200-гадовы звон, падораны станцыі настаяцелем Свята-Ільінскага храма горада Чарнобыля. Кожны год 26 красавіка гучыць памінальны звон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі